Асяроддзе пражывання, знешняя будова, шкілет і мускулатура паўзуноў
Меню
Ведаць:

  • характэрныя асаблівасці знешняй будовы, шкілета і мускулатуры паўзуноў на прыкладзе спрытнай яшчаркі
  • прыстасаванні паўзуноў да жыцця ў наземным асяроддзі
Умець:
  • апісваць асаблівасці распаўсюджвання і жыццядзейнасці паўзуноў
  • вызначаць узаемасувязь паміж знешняй будовай, будовай шкілета, мускулатуры і асяроддзем пражывання паўзуноў

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Запішыце працэс змены рагавога покрыва яшчаркі, пры якім адбываецца яго адслойванне і скідванне.
Адказ:

Правільны адказ: Лінька або лінька

2.Выберыце характарыстыкі знешняй будовы спрытнай яшчаркі:

5 пальцаў
вільготная скура
орган дотыку – язык
луска і шчыткі
перапонкі паміж пальцамі

3.Суаднясіце часткі шкілета паўзуноў з аддзелам, да якога яны адносяцца:
-грудныя пазванкі
-галёнка
-сківіцы
-лапатка
Чэрап -
Пазваночнік-
Пояс пярэдніх канечнасцей (плечавы пояс)-
Свабодная задняя канечнасць-

4.У паўзуноў развіты касцявыя вырасты на кончыках пальцаў – кіпцюры.

5.Вочы яшчаркі ахаваны ад высыхання верхнім і ніжнім павекамі, а таксама мігальнай перапонкай.