Рашэнне задач па тэме «Сіла і напрамак электрычнага току»
Меню

Ведаць:

Умець:

  • рашаць якасные і разліковыя задачы на вызначэнне сілы і напрамку электрычнага току

Дадатковыя
матэрыялы

1.За накірунак току ў ланцугу прыняты накірунак…

2.Праз награвальны элемент электрычнай пліткі за час работы t = 20 мін прайшоў зарад q = 900 Кл. Вызначце сілу току I, які прайшоў праз плітку. Адказ запішыце ў міліамперах.
Адказ:

Правільны адказ: 750

3.Які зарад праходзіць па ланцугу пры зарадцы акумулятара, калі сіла пастаяннага току роўна 6,0 А, час зарадкі 1,5 г?

4.Тралейбус праходзіць раўнамерна шлях s = 300 м са скорасцю υ = 54,0 км/г. Які зарад праходзіць праз абмотку рухавіка тралейбуса за гэты час, калі сіла току ў ёй I = 15,0 А. Адказ запішыце ў кулонах.
Адказ:

Правільны адказ: 300

5.Вызначце сілу электрычнага току ў правадніку, калі праз папярочнае сячэнне правадніка за прамежак часу ∆t = 2,0 · 10–3 с праходзіць N = 2,0 · 1015 электронаў. Адказ: I = мА.

Правільны адказ: 160

6.Вызначце работу сіл электрычнага поля па перамяшчэнні электрычнага зараду ў правадніку, напружанне на якім U = 20 B, сіла току I = 0,80 A, за прамежак часу t = 5,0 мін. Адказ: A = Дж.

Правільны адказ: 4800

7.Па графіку залежнасці сілы току ад часу вызначце зарад, які прайшоў праз папярочнае сячэнне правадніка за 20 с. Адказ запішыце ў кулонах.


Адказ:

Правільны адказ: 100