Рашэнне задач па тэме «Паслядоўнае і паралельнае злучэнне праваднікоў»
Меню

Ведаць:

  • агульны алгарытм рашэння задач на паслядоўнае і паралельнае злучэнне праваднікоў

Умець:

  • адлюстроўваць схемы участкаў электрычнага ланцугу, якія ўтрымліваюць паслядоўнае і паралельнае злучэнне праваднікоў
  • рашаць задачы на разлік ланцугоў з паслядоўным і паралельным злучэннем рэзістараў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Які рэзістар і як трэба падключыць да рэзістара супраціўленнем R1 = 8 Ом, каб іх агульнае супраціўленне стала роўным R = 4 Ом.

2.Якія з элементаў на малюнку падключаны ў ланцуг паслядоўна?

3.Вызначыце сілу току, які праходзіць праз рэзістар R3, калі супраціўленне рэзістараў R1 = R2 = R3 = 6,0 Ом, а напружанне на клемах крыніцы току U = 9,0 В. Адказ запішыце ў міліамперах.

Адказ:

Правільны адказ: 500

4.У электрычным ланцугу, схема якога прадстаўлена на малюнку, вальтметр V1 паказвае напружанне 24 В. Значыць, паказанні амперметра А – 4 А, паказанні V2 В.

Правільны адказ: 8

5.Чатыры рэзістары супраўленнямі R1 = 4,0 Ом, R2 = R3 = R4 = 9,0 Ом злучаны на ўчастку электрычнага ланцугу так, як паказана на малюнку.

Вызначце напружанне на ўсім участку, калі праз першы рэзістар праходзіць электрычны ток сілай I1 = 3,0 А. Адказ запішыце ў вольтах.
Адказ:

Правільны адказ: 21

6.Сіла току на ўчастку АВ электрычнага ланцугу, прадстаўленым на малюнку, I = 10 А. Сіла току, які праходзіць праз трэці рэзістар, I3 = 3,0 А, супраціўленне паслядоўна злучаных рэзістараў R1 = 2,0 Ом і R2 = 4,0 Ом. Вызначце агульнае супраціўленне ўчастка АВ ланцуга. Адказ запішыце ў омах, акругляючы да дзесятых.

Адказ:

Правільны адказ: 4

7.Супраціўленне кавалка провада, які выкарыстоўваецца для падводкі электрычнага току да тэлефона, R = 0,051 Ом. Провад складаецца з многіх тонкіх медных дротаў даўжынёй l = 3,0 м і плошчай папярочнага сячэння S = 0,050 мм2 кожны. Вызначыце колькасць медных дротаў у провадзе.
Адказ:

Правільны адказ: 20