Рашэнне задач па тэме «Работа і магутнасць электрычнага току. Закон Джоўля-Ленца»
Меню

Ведаць:

  • агульны алгарытм рашэння задач на разлік работы і магутнасці электрычнага току, закон Джоўля-Ленца

Умець:

  • прымяняць тэарэтычныя веды пры рашэнні задач на разлік работы, магутнасці электрычнага току і колькасць цеплыні, вылучаемай токам у правадніку

Дадатковыя
матэрыялы

1.На ўчастку электрычнага ланцуга паслядоўна злучаны тры дроты аднолькавых памераў: нікелінавы (ρ = 0,4 Ом · мм2/м), алюміневы (ρ = 0,0271 Ом · мм2/м) і медны (ρ = 0,0175 Ом · мм2/м). Які з іх нагрэецца мацней пры праходжанні электрычнага току?

2.Электрычная лямпа ўключана ў электрычную сетку з напружаннем 220 В. Сіла току, які праходзіць праз лямпу, роўна 0,5 А. Чаму роўна работа электрычнага току ў лямпе за 20 с?
Адказ запісаць у джоўлях.
Адказ:

Правільны адказ: 2200

3.Як зменіцца колькасць цеплыні, вылучаемая спіраллю электрапліткі за адзін і той жа час, калі даўжыню спіралі павялічыць у 2 разы?

4.Якую колькасць цеплыні вылучыць лямпа (Р = 100 Вт) за 5 г гарэння, калі яе ККДз роўны 10%?
Адказ: кДж.

Правільны адказ: 1620

5.Два рэзістары супраціўленнямі R1 = 150 Ом і R2 = 300 Ом злучаны паралельна. Вызначце прамежак часу, на працягу якога на першым рэзістары вылучыцца колькасць цеплыні, роўная колькасці цеплыні, якая вылучыцца на другім рэзістары за дадзены прамежак часу.
Адказ запісаць у мінутах.
Адказ:

Правільны адказ: 15

6.Напружанне на клемах крыніцы току электрычнага ланцуга, паказанага на малюнку, U = 20 В. Вызначце магутнасць току, калі супраціўленне рэзістараў R1 = 4,0 Ом, R2 = 6,0 Ом, R3 = 1,6 Ом. Супраціўленне крыніцы току не ўлічваць
Адказ запісаць у ват.


Адказ:

Правільны адказ: 100