Рашэнне задач па тэме «Прамалінейнасць распаўсюджвання святла. Адбіццё святла»
Меню

Ведаць:

  • прынцыпы пабудовы відарыса ў плоскім люстры

Умець:

  • рашаць якасныя і разліковыя задачы на прымяненне ўласцівасці прамалінейнасці распаўсюджвання святла і закону адбіцця святла
  • будаваць выявы ў плоскім люстры

Дадатковыя
матэрыялы

1.Святло ў аднародным празрыстым асяроддзі распаўсюджваецца .

Правільны адказ: прамалінейна

2.Выберыце правільную фармулёўку закону адбіцця:

вугал адбіцця светлавога праменя роўны вуглу падзення
адбіты прамень ляжыць у той жа плоскасці, што і падаючы прамень, і перпендыкуляр да адбіваючай паверхні, праведзены ў пункт падзення
вугал падзення большы за вугал адбіцця
вугал адбіцця большы за вугал падзення

3.Скорасць святла ў вакууме прыкладна роўная км/с.

Правільны адказ: 300000

4.Знайдзіце адпаведнасці:
-тым асяроддзе аптычна больш шчыльнае
-вугал паміж падаючым праменем і перпендыкулярам, праведзеным у пункт падзення
-вуглом адбіцця
-вуглом адбіцця
вуглом падзення называюць -
вугал, утвораны адбітым праменем і тым жа перпендыкулярам, называюць-
чым менш скорасць святла ў асяроддзі-
вугал адбіцця-

5.Вугал паміж падаючым праменем і адбітым роўны 100º. Чаму роўны вугал адбіцця?
Адказ:

Правільны адказ: 50

6.Адлегласць паміж свечкай і яе відарысам ў плоскім люстры павялічылася на ΔƖ = 40 см. На якую адлегласць і куды ў адносінах да люстра перасунулі свечку?

7.З якой скорасцю набліжаецца хлопчык да свайго відарысу ў плоскім люстры, калі да люстра ён рухаецца з скорасцю ϑ = 2 м/с?

8.Даўжыня ценю дуба, вышыня якога hд = 6,0 м, у сонечны дзень роўна lд = 2,0 м. Якую вышыню мае бяроза, якая расце недалёка, калі даўжыня яе ценю lб = 2,6 м?