Гарэнне. Удзельная цеплата згарання паліва. Рашэнне задач па тэме «Гарэнне. Удзельная цеплата згарання паліва»
Меню

Ведаць:

  • сэнс фізічных паняццяў «гарэнне», «удзельная цеплата згарання паліва»
  • формулу для разліку колькасці цеплаты, якая вылучаецца пры згаранні паліва

Умець:

  • знаходзіць па табліцах значэнне ўдзельнай цеплаты згарання паліва
  • рашаць задачы на вызначэнне колькасці цеплаты, якая вылучаецца пры згаранні паліва

Дадатковыя
матэрыялы

1.Гарэнне – працэс злучэння атамаў розных рэчываў з кіслародам у выніку хімічнай рэакцыі, якая суправаджаецца вылучэннем энергіі.

2.Удзельная цеплата згарання паліва паказвае, якая колькасць цеплаты вылучаецца пры поўным згаранні паліва.

3.Удзельная цеплата згарання паліва абазначаецца літарай .

Правільны адказ: q

4.Адзінка вымярэння ўдзельнай цеплаты згарання паліва ў СІ:

5.Колькасць цеплаты, якая вылучылася пры поўным згаранні гэтага віду паліва, можна разлічыць:

6.Удзельную цеплату згарання паліва можна разлічыць:

7.Удзельная цеплата згарання нафты q = 44 МДж/кг. Гэта азначае, што пры поўным згаранні 1 кг нафты вылучаецца 44 МДж энергіі.

8.Рашыце задачу і запішыце прапушчаны лік: Пры згаранні паліва, маса якога m = 20 кг, выдзелілася колькасць цеплаты Q = 166 МДж. Удзельная цеплата згарання паліва q = кДж/кг.

Правільны адказ: 8300

9.Рашыце задачу і запішыце прапушчаны лік: У топцы катла паравога рухавіка спалілі торф масай m1 = 40 т. Згарэлы торф можна было б замяніць каменным вугалем масай m2 = кг. (Удзельная цеплата згарання торфу q1 = 15 МДж/кг, удзельная цеплата згарання вугалю q2 = 30 МДж/кг).

Правільны адказ: 20000