Асноўныя паняцці. Рэдактар для стварэння анімацыі. Стварэнне відарысаў і рэдагаванне аб’ектаў
Меню

Ведаць:

  • што такое анімацыя
  • асноўныя прылады рэдактара Flash і іх прызначэнне
  • як змяняць опцыі інструментаў

Умець:

  • ствараць аб'екты ў рэдактары Flash, змяняючы ўласцівасці інструментаў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Што можна назваць анімацыяй?

працэс рэдагавання аб’екта
працэс змянення памераў аб’екта
працэс змянення формы аб’екта
працэс змянення становішча аб’екта
працэс стварэння аб’екта

2.Кадрамі ў анімацыі могуць быць:

стварэнне(маляванне) паслядоўных фаз руху аб’ектаў
часткі інтэрфейса рэдактара для стварэння анімацыі
стварэнне(маляванне) паслядоўных фаз руху частак аб’екта
графічныя прымітывы
надпісы

3.З якой мінімальнай частатой павінна адбывацца змена кадраў, каб стварылася ілюзія бесперапыннага руху?

4.Пры стварэнні пакадравай анімацыі малююцца ўсе фазы руху аб’екта.

5.Пры стварэнні пакадравай анімацыі малююцца пачатковая і канчатковая фазы руху аб’екта, астатнія кадры ствараюцца аўтаматычна.

6.Пры стварэнні разліковай анімацыі аўтаматычна камп’ютарам разлічваецца колькасць кадраў.

7.Пры стварэнні разліковай анімацыі малююцца пачатковая і канчатковая фазы руху аб’екта, астатнія кадры ствараюцца аўтаматычна.

8.У якім фармаце трэба захаваць фільм, каб яго можна была рэдагаваць?

9.Якія інструменты рэдактара Flash выкарыстоўваюцца для малявання?

Лінія (Line)
Выдзяленне (Select)
Прамавугольнік (Rectangle)
Авал (Oval)
Адвольная трансфармацыя (Free Transform)

10.Для інструмента Лінія (Line) на Панэлі інстрментаў можна настроіць наступныя ўласцівасці:

таўшчыню
закругленне
колер
стыль
выгіб

11.У якім рэжыме інструмента Аловак малююцца геаметрычныя фігуры?

12.Прызначэнне інструмента Выбар:

паварот аб’екта
выдзяленне заліўкі аб’екта
змена становішча вяршынь аб’екта
маштабаванне аб’екта
выдзяленне контура аб’екта

13.Якія пераўтварэнні аб’екта можна выканаць з дапамогай інструмента Адвольная трансфармацыя?

Адлюстраванне
Паварот
Скажэнне
Выгіб
Выраўноўванне