Будова і функцыі сэрца
Меню

Ведаць:

  • будову і функцыі сэрца
  • уласцівасці сардэчнай мышцы
  • тэрміны: калясардэчная сумка, перадсэрдзі, жалудачкі, клапаны сэрца, сардэчны цыкл, сістала, дыястала, аўтаматыя сэрца

Умець:

  • растлумачыць сувязь будовы і функцыі камер сэрца
Дадатковыя
матэрыялы

1.Сэрца – гэта полы мышачны орган, размешчаны ў грудной поласці за грудзінай.

2.Здольнасць сэрца рытмічна скарачацца без знешніх раздражненняў:

3.Сардэчны цыкл – перыяд, які ахоплівае:

два скарачэнні (сістала)
два расслабленні (дыястала)
адно скарачэнне (сістала)
адно расслабленне (дыястала)

4.Аднанакіраваны рух крыві ў сэрцы забяспечваюць:

створкавыя клапаны
паўлунныя клапаны
перадсэрдзі
жалудачкі

5.Для сэрца чалавека характэрна:

тры камеры ў сэрцы
чатыры камеры ў сэрцы
сардэчны цыкл складаецца з чатырох фаз
сардэчны цыкл складаецца з трох фаз
сэрца знаходзіцца ў чахле – лёгачнай плеўры
сэрца знаходзіцца ў калясардэчнай сумцы

6.Клапаны сэрца размешчаны:

паўлунныя клапаны – паміж жалудачкамі і артэрыямі
паўлунныя клапаны – паміж жалудачкамі і венамі
трохстворкавы клапан – паміж правым перадсэрдзем і правым жалудачкам
трохстворкавы клапан – паміж левым перадсэрдзем і левым жалудачкам
двухстворкавы клапан – паміж правым перадсэрдзем і правым жалудачкам
двухстворкавы клапан – паміж левым перадсэрдзем і левым жалудачкам

7.Выберыце тры няправільныя адказы – будова і функцыі сэрца:

рух крыві забяспечваецца работай сэрца
найбольшую таўшчыню мае сценка левага жалудачка
найбольшую таўшчыню мае сценка правага жалудачка
рух крыві забяспечваецца работай лёгкіх
эндакард утвораны злучальнай тканкай
міякард прадстаўлены папярочнапаласатай мышачнай тканкай

8.Выберыце сцвярджэнні, якія адносяцца да сісталы жалудачкаў:

кроў рухаецца ў перадсэрдзі
кроў рухаецца з жалудачкаў у аорту і лёгачны ствол
створкавыя клапаны адкрытыя, паўлунныя клапаны закрытыя
створкавыя клапаны закрытыя, паўлунныя клапаны адкрытыя

9.Выберыце сцвярджэнні, якія адносяцца да агульнай дыясталы:

кроў рухаецца ў перадсэрдзі
кроў рухаецца з жалудачкаў у аорту і лёгачны ствол
створкавыя клапаны адкрытыя, паўлунныя клапаны закрытыя
створкавыя клапаны закрытыя, паўлунныя клапаны адкрытыя

10.Выберыце сцвярджэнні, якія адносяцца да сісталы перадсэрдзяў:

створкавыя клапаны адкрытыя, паўлунныя клапаны закрытыя
працягласць фазы 0,3 с
створкавыя клапаны закрытыя, паўлунныя клапаны адкрытыя
працягласць фазы 0,1 с

11.Выберыце сцвярджэнні, якія адносяцца да сісталы жалудачкаў:

створкавыя клапаны адкрытыя, паўлунныя клапаны закрытыя
працягласць фазы 0,3 с
створкавыя клапаны закрытыя, паўлунныя клапаны адкрытыя
працягласць фазы 0,1 с

12.У сценцы сэрца адрозніваюць тры слоя. Тонкі вонкавы слой – эпікард. Тонкі ўнутраны слой – эндакард. Паміж імі размешчаны тоўсты сярэдні – .

Правільны адказ: міякард