Сасудзістая сістэма
Меню

Ведаць:

  • будову і функцыі крывяносных сасудаў
  • арганізацыю вялікага і малога кругоў кровазвароту
  • тэрміны: артэрыі, вены, капіляры, вялікі і малы кругі кровазвароту, пульс, тонус сасудаў, гіпертэнзія, гіпатэнзія

Умець:

  • растлумачыць сувязь будовы і функцыі сасудаў рознага тыпу
  • тлумачыць асаблівасці руху крыві па вялікім і малым кругам кровазвароту
  • знаходзіць на целе кропкі павярхоўнага размяшчэння буйных артэрый і падлічваць пульс
  • вымяраць крывяны ціск з дапамогай танометра
Дадатковыя
матэрыялы

1.Гіпатэнзія – гэта зніжэнне ціску ў сасудзістай сістэме.

2.У здаровага чалавека артэрыяльны пульс роўны:

3.Дынаміку кровазвароту вызначаюць:

ціск падчас расслаблення сэрца
ціск падчас скарачэння сэрца
супраціўленне сценак сасудаў

4.Абмен рэчываў паміж крывёй і тканкамі ажыццяўляецца на ўзроўні:

капіляраў у лёгкіх
капіляраў ніжніх канечнасцей
лёгачных артэрый
ніжняй і верхняй полых вен

5.Для вялікага круга кровазвароту характэрна:

пачынаецца ў правым жалудачку
пачынаецца ў левым жалудачку
заканчваецца ў левым перадсэрдзі
заканчваецца ў правым перадсэрдзі
капіляры размяшчаюцца ў лёгкіх
капіляры размяшчаюцца ў галаве, унутраных органах, канечнасцях

6.Для сасудзістай сістэмы чалавека характэрны наступныя прыкметы:

паўлунныя клапаны размешчаны ў венах
паўлунныя клапаны размешчаны ў артэрыях
скорасць руху крыві ў аорце 0,5 м/с, а ў капілярах – 0,5 мм/с
скорасць руху крыві ў капілярах 0,5 м/с, а ў аорце – 0,5 мм/с
максімальны (сісталічны) ціск роўны 110-120 мм рт. сл.
мінімальны (дыясталічны) ціск роўны 70-80 мм рт. сл.
максімальны (сісталічны) ціск роўны 70-80 мм рт. сл.
мінімальны (дыясталічны) ціск роўны 110-120 мм рт. сл.

7.Выберыце тры правільныя адказы – вянозная кроў цячэ:

з левага жалудачка ў аорту
з левага перадсэрдзя ў левы жалудачак
з правага перадсэрдзя ў правы жалудачак
у ніжняй і верхняй полых венах
з правага жалудачка ў лёгачныя артэрыі
з лёгачных вен ў левае перадсэрдзе

8.Выберыце характарыстыкі артэрый:

нясуць кроў ад усіх органаў цела да сэрца
складаюцца з трох слаёў, слаба развіты гладкамышачны слой
нясуць кроў ад сэрца да ўсіх органаў цела
складаюцца з трох слаёў, добра развіты гладкамышачны слой

9.Выберыце характарыстыкі вен:

нясуць кроў ад усіх органаў цела да сэрца
складаюцца з трох слаёў, слаба развіты гладкамышачны слой
нясуць кроў ад сэрца да ўсіх органаў цела
складаюцца з трох слаёў, добра развіты гладкамышачны слой

10.Выберыце сцвярджэнні, якія адносяцца да малога круга кровазвароту:

у артэрыях рухаецца артэрыяльная кроў
у артэрыях рухаецца вянозная кроў
па венах рухаецца артэрыяльная кроў
па венах рухаецца вянозная кроў

11.Выберыце сцвярджэнні, якія адносяцца да вялікага круга кровазвароту:

у артэрыях рухаецца артэрыяльная кроў
у артэрыях рухаецца вянозная кроў
па венах рухаецца артэрыяльная кроў
па венах рухаецца вянозная кроў

12.Малы круг кровазвароту пачынаецца з правага , кроў выштурхваецца ў лёгачны ствол, які дзеліцца на дзве лёгачныя артэрыі.

Правільны адказ: жалудачка