5.Выберыце прыметы, якія ўласцівы дыханню:
а) дыханне – гэта працэс, які забяспечвае абмен газаў паміж клеткамі і навакольным асяроддзем; б) бывае знешняе і тканкавае; в) у аснове знешняга дыхання ляжыць вентыляцыя лёгкіх, якая заснавана на рабоце сардэчнай мускулатуры; г) у капілярах насавой поласці кроў насычаецца кіслародам і вызваляецца ад вуглякіслага газу; д) пад тканкавым дыханнем разумеюць біялагічнае акісленне неарганічных малекул да вуглякіслага газу і вады; е) энергія, утвараемая пры біялагічным акісленні, назапашваецца ў хімічных сувязях АТФ і выкарыстоўваецца па меры неабходнасці.
6.Выберыце прыметы, якія характарызуюць насавую поласць чалавека:
а) суцэльнай касцёва-мышачнай перагародкай падзелена на правую і левую палавіны; б) палавіны маюць звілістыя ходы, якія павялічваюць плошчу іх паверхні; в) знутры выслана слізістай абалонкай з крывяноснымі сасудамі; г) у састаў слізістай абалонкі ўваходзіць аднаслойны плоскі эпітэлій; д) нюхальныя клеткі эпітэлія выконваюць рэцэпторную функцыю; е) залозістыя клеткі забяспечваюць вывядзенне слізі з паветраносных шляхоў у навакольнае асяроддзе; ж) з насавой поласці паветра паступае ў насаглотку.
9.Суаднясіце орган дыхальнай сістэмы з асаблівасцямі будовы:
-мае (-юць) некалькі звілістых хадоў
-мае (-юць) суцэльныя храстковыя кольцы
-мае (-юць) 16 – 20 храстковых паўкольцаў
-Мае (-юць) плеўральную поласць
-мае (-юць) храстковую будову
Насавая поласць-
Гартань-
Трахея-
Бронхі-
Лёгкія-