Агульная характарыстыка абмену рэчываў і энергіі
Меню

Ведаць:

  • асноўныя кампаненты ежы
  • асноўныя функцыі харчовых рэчываў
  • тэрміны: харчовыя рэчывы (бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, вада, мінеральныя рэчывы)

Умець:

  • аналізаваць асноўныя кампаненты ежы
Дадатковыя
матэрыялы

1.У аснове абмену рэчываў і энергіі ляжаць працэсы сінтэзу і распаду арганічных злучэнняў.

2.Толькі прадукты расліннага паходжання ўтрымліваюць ваду і пажыўныя рэчывы — бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны і мінеральныя солі.

3.Вада і мінеральныя солі засвойваюцца ў нязменным выглядзе.

4.Стрававальная сістэма ажыццяўляе фізічную і хімічную апрацоўку ежы.

5.Утварэнне складаных рэчываў з простых не звязана з затратамі энергіі.

6.Асноўнай крыніцай энергіі з’яўляюцца хімічныя працэсы біялагічнага акіслення рэчываў.

7.Энергія, якая вылучаецца пры біялагічным акісленні назапашваецца ў выглядзе АТФ.

8.Пры утварэнні АТФ вылучаецца энергія, якая забяспечвае праходжанне практычна ўсіх працэсаў жыццядзейнасці жывога арганізма.

9.Энергія, якая заключана ў хімічных сувязях пажыўных рэчываў, трансфармуецца ў іншыя віды энергіі - электрычную, механічную.

10.Канчатковымі прадуктамі біялагічнай акіслення з’яўляюцца вада, вуглякіслы газ і іншыя рэчывы.

11.Арганічныя малекулы выкарыстоўваюцца толькі як матэрыял для біялагічнага сінтэзу.

12.Канчатковымі прадуктамі біялагічнага акіслення з’яўляюцца самыя важныя і неабходныя для чалавека рэчывы.

13.Біялагічны сінтэз ўяўляе сукупнасць працэсаў расшчаплення складаных арганічных рэчываў да простых.

14.Працэсы біялагічнага акіслення і біялагічнай сінтэзу з’яўляюцца асновай усіх формаў жыццядзейнасці.