Асновы рацыянальнага харчавання. Харчовая піраміда
Меню

Ведаць:

  • пра харчовую піраміду
  • асноўныя кампаненты ежы
  • асноўныя функцыі харчовых рэчываў
  • тэрміны: харчовыя рэчывы (бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, вада, мінеральныя рэчывы), энергетычная каштоўнасць прадуктаў, рацыён, піраміда харчавання, рэжым харчавання

Умець:

  • тлумачыць неабходнасць выканання гігіены і прынцыпаў рацыянальнага харчавання для падтрымання здароўя чалавека
  • састаўляць сутачны рацыён харчавання ў адпаведнасці з прынцыпамі рацыянальнага харчавання
Дадатковыя
матэрыялы

1.Колькасць спажытай ежы павінна адпавядаць энергетычным затратам арганізма.

2.У якасці адзінак вымярэння спажытай арганізмам энергіі прымяняюцца кілаграмы.

3.У харчаванні неабходна прытрымлівацца энергетычнага балансу.

4.Пры акісленні 1 г вугляводаў або 1 г бялкоў вылучаецца 38,96 кДж энергіі.

5.Пры акісленні 1 г тлушчаў – выдзяляецца 17,6 кДж энергіі.

6.Затраты энергіі кожнага чалавека ў значнай ступені залежаць ад умоў жыцця і характару выконваемай работы.

7.Энергазатраты маюць месца нават ва ўмовах поўнага фізіялагічнага спакою.

8.Найбольш часта аддаюць перавагу 6-разоваму харчаванню.

9.Першы сняданак павінен змяшчаць не менш 35 % сутачнага рацыёну. Другі сняданак – каля 10 %. Абед звычайна складае 50 %, а вячэра – каля 5 % сутачнага рацыёну.

10.Асноўныя прынцыпы здаровага харчавання – гэта ўмеранасць, разнастайнасць, прапарцыянальнасць і індывідуальнасць.