Страваванне ў страўніку і кішэчніку. Рэгуляцыя стрававання
Меню

Ведаць:

  • пра стрававальныя ферменты і сакрэты
  • будову і функцыі органаў стрававальнай сістэмы
  • тэрміны: назвы аддзелаў стрававальнага тракту і стрававальных залоз, страваванне, ферменты (амілаза, мальтаза, пепсін, ліпаза, трыпсін), сокі (страўнікавы, падстраўнікавы, кішэчны), усмоктванне

Умець:

  • растлумачыць узаемасувязь будовы і функцый органаў стрававальнай сістэмы
Дадатковыя
матэрыялы

1.Суаднясіце аддзел стрававальнай сістэмы з яго асаблівасцямі:
-слізістая абалонка ўтрымлівае залозы, якія вырабляюць пепсін
-адрозніваецца вялікім дыяметрам і наяўнасцю характэрных уздуццяў
-адкрываюцца пратокі двух буйных залоз, адна з якіх з’яўляецца залозай змешанай сакрэцыі
Тонкая кішка-
Тоўстая кішка-
Страўнік-

2.Суаднясіце аддзел стрававальнай сістэмы з яго асаблівасцямі:
-стрававальныя залозы вырабляюць слізь і пепсін
-эпітэлій утварае шмат варсінак, якія павялічваюць плошчу паверхні для ўсмоктвання пажыўных рэчываў
Страўнік-
Тонкая кішка-

3.Выберыце правільныя адказы:

слізістая абалонка страўніка ўтрымлівае залозы, якія вырабляюць пепсін
у печані сінтэзуюцца стрававальныя ферменты
у страўніку адбываецца ўсмоктванне асноўнай масы вады, мінеральных солей і некаторых сінтэзаваных вітамінаў
слізістая абалонка страўніка пакрыта варсінкамі
тоўстая кішка бярэ пачатак з прамой кішкі
страўнікавы сок змяшчае ферменты пепсін і ліпазу
фермент ліпаза, які змяшчаецца ў страўнікавым соку, расшчапляе эмульгаваныя тлушчы малака

4.Працэс пераносу кампанентаў ежы з поласці стрававальнага тракту ва ўнутранае асяроддзе арганізма атрымаў назву .

Правільны адказ: ўсмоктванне

5.У ротавай поласці яно нязначнае з прычыны кароткачасовага знаходжання тут ежы. Найбольш высокая інтэнсіўнасць усмоктвання ў кішцы, слізістая абалонка якой па сваёй будове максімальна прыстасавана для забяспячэння гэтага працэсу.

Правільны адказ: тонкай

6.На плошчы 1 см2 слізістай абалонкі размяшчаецца каля 2500 спецыяльных «органаў усмоктвання» - .

Правільны адказ: варсінак

7.Прадукты расшчаплення бялкоў і вугляводаў усмоктваюцца ў кроў, а прадукты расшчаплення тлушчоў – у .

Правільны адказ: лімфу

8.Кроў, што адцякае ад страўніка і кішэчніка па варотнай вене, накіроўваецца ў , якая абясшкоджвае ядавітыя рэчывы.

Правільны адказ: печань