Паверхневыя воды. Рэкі, каналы, азёры, вадасховішчы і балоты
Меню

Ведаць:

  • паняццi: гушчыня рачной сеткі, гідралагічны рэжым, вадасховішча, верхавыя, нізінныя і пераходныя балоты

Умець:

  • паказваць на карце рэкі: Дняпро, Бярэзіна, Заходняя Дзвіна, Заходні Буг, Нёман, Прыпяць, Сож, Вілія; азёры: Нарач, Асвейскае, Чырвонае, Лукомскае, Дрывяты, Доўгае; вадасховішчы: Вілейскае, Заслаўскае; каналы: Дняпроўска-Бугскі, Аўгустоўскі
  • характарызаваць асаблівасці размеркавання і выкарыстання паверхневых і падземных вод; тыпы азёрных катлавін
  • тлумачыць залежнасць гідралагічных паказчыкаў ад клімату і рэльефу
  • разлічваць падзенне і ўхіл ракі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Толькі тры ракі ў межах краіны маюць даўжыню больш за 500 метраў: Дняпро, яго прыток Бярэзіна і Нёман.

2.58% тэрыторыі краіны адносіцца да басейна Балтыйскага мора, а 42% – Чорнага.

3.Вызначце адпаведнасць паміж тыпам балота і яго асаблівасцямі:
-участак сушы з залішнім увільгатненнем з-за блізкага залягання грунтовых вод, з асаковай расліннасцю і назапашваннем торфу, часцей сустракаюцца на поўдні краіны, займаюць 62% агульнай плошчы балот
-участак сушы з залішнім увільгатненнем, выкліканым атмасфернымі ападкамі, са сфагнавай расліннасцю і назапашваннем торфу, займаюць 18% ад плошчы балот
-участак сушы з залішнім увільгатненнем, выкліканым блізкім заляганнем грунтовых вод і атмасфернымі ападкамі, на іх долю прыходзіцца каля 20% плошчы балот
Балота нізіннае -
Балота верхавое-
Балота пераходнае-

4.Вызначце адпаведнасць паміж назвай канала і яго апісаннем:
-працягласць 196 км, злучае раку Піна і раку Мухавец, выкарыстоўваецца для суднаходства, а таксама для прыёму вады з меліярацыйных сістэм
-злучае рачныя сістэмы Нёмана і Віслы, большая частка размешчана ў Польшчы, у апошнія гады канал адноўлены і выкарыстоўваецца ў рэкрэацыйных мэтах
-злучае прыток Нёмана Шчару з прытокам Прыпяці Ясельдай, яго агульная даўжыня 54 км, доўгі час выкарыстоўваўся для лесасплаву і перавозкі збожжа
Дняпроўска-Бугскі канал-
Агінскі канал-
Аўгустоўскі канал-

5.Назавіце самае вялікае возера Беларусі па плошчы воднага люстэрка
Адказ:

Правільны адказ: Нарач

6.Назавіце тып жыўлення, які характэрны для рэк Беларусі?
Адказ:

Правільны адказ: змешаны

7.Выберыце рэкі басейна Балтыйскага мора:

Дняпро
Прыпяць
Вілія
Нёман
Заходні Буг

8.Выберыце тыпы паходжання азёрных катлавін Беларусі:

ледавіковыя
вулканічныя
карставыя
старычныя
тэктанічныя

9.Усе рэкі Беларусі адносяцца да і маюць невялікія ухілы.

Правільны адказ: раўнінных

10. будуюцца для розных гаспадарчых мэт: водазабеспячэння прамысловых прадпрыемстваў, арашэння, добраўпарадкавання тэрыторыі, рыбаводства, рэкрэацыі, выпрацоўкі электраэнергіі.

Правільны адказ: Вадасховішчы