Гарадское і сельскае насельніцтва
Меню

Ведаць:

  • асноўныя паняцці: рассяленне, горад-спадарожнік, аграгарадок

Умець:

  • паказваць на карце буйнейшыя па колькасці насельніцтва гарады Беларусі: Брэст, Кобрын, Віцебск, Наваполацк, Полацк, Гомель, Рэчыца, Светлагорск, Гродна, Слонім, Магілёў, Мінск, Барысаў, Салігорск, Слуцк, Жодзіна, Мінская агламерацыя
  • характарызаваць тыпы рассялення
  • вызначаць перспектывы развіцця буйных гарадоў і гарадскіх агламерацый

Дадатковыя
матэрыялы

1.З 2005 года некаторыя сельскія паселішчы ў рэспубліцы сталі пераўтварацца ў гарады-спадарожнікі.

2.Прычынамі зніжэння долі сельскага насельніцтва ў агульнай колькасці насельніцтва краіны сталі канцэнтрацыя вытворчага і жыллёвага будаўніцтва ў гарадах, адрозненні ўмоў жыцця ў гарадах і сельскай мясцовасці.

3.Суаднясіце паняцце і яго азначэнне:
-населены пункт з колькасцю насельніцтва не меней за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якога размешчаныя санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветніцкія ўстановы
-горад або пасёлак гарадскога тыпу, які знаходзіцца і развіваецца не далей за 30 км ад буйнога горада ці буйнога прадпрыемства і складае з ім адзіную эканамічную і дэмаграфічную сістэму
-добраўпарадкаваны сельскі населены пункт з вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай для забеспячэння сацыяльных стандартаў насельніцтву, якое ў ім пражывае
Горад-спадарожнік-
Аграгарадок-
Курортны посёлак-

4.Суаднесці групы гарадоў па колькасці насельніцтва з колькасцю жыхароў, якія ў іх пражываюць:
-Болей за 500 тыс. чалавек
-ад 100 да 500 тыс. чалавек
-ад 20 да 100 тыс. чалавек
-да 20 тыс. чалавек
Малыя-
Сярэднія-
Буйныя-
Буйнейшыя-

5.Назавіце горад, які ў нашай краіне з’яўляецца адзіным горадам-мільянерам
Адказ:

Правільны адказ: Мінск

6.Які працэнт жыхароў Беларусі пражывае ў гарадскіх паселішчах?
Адказ:

Правільны адказ: 78

7.Выберы з пераліку маладыя гарады:

Слуцк
Жодзіна
Наваполацк
Лагойск
Салігорск
Орша

8.Выберыце з прапанаванага спіса гарады-спадарожнікі Мінска:

Лагойск
Жабінка
Дзяржынск
Заслаўе
Скідзель
Рудзенск

9.Каля 15% гарадскога насельніцтва пражывае ў гарадах са своеасаблівай архітэктурай і вытворча-культурным патэнцыялам.

Правільны адказ: сярэдніх

10.Да гарадскіх паселішчаў Беларусі, акрамя гарадоў, адносяцца пасёлкі гарадскога тыпу, і курортныя пасёлкі.

Правільны адказ: рабочыя