Брэсцкая вобласць
Меню

Ведаць:

  • характэрныя рысы і асаблівасці прыродных рэсурсаў, насельніцтва і гаспадаркі Брэсцкай вобласці

Умець:

  • паказваць на карце галоўныя геаграфічныя аб`екты Брэсцкай вобласці, гарады: Баранавічы, Пінск
  • характарызаваць Брэсцкую вобласць па асноўнай схеме
  • вызначаць спецыялізацыю гаспадаркі Брэсцкай вобласці
  • апісваць адметныя і ўнікальныя аб`екты
  • прагназіраваць сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці

Дадатковыя
матэрыялы

1.Па велічыні валавога рэгіянальнага прадукту вобласць займае 4-е месца ў Беларусі.

2.У вобласці найбольш спрыяльныя агракліматычныя ўмовы, кароткі вегетацыйны перыяд, халаднаватае, вільготнае лета, халодная і доўгая зіма.

3.Знайдзіце адпаведнасць паміж прадпрыемствам Брэсцкай вобласці і вырабленай прадукцыяй:
-пража, трыкатаж
-рыба і морапрадукты
-бытавыя газавыя пліты
-мэбля
«Гефест»-
«Санта Брэмар»-
«Палессе»-
«Пінскдрэў»-

4.Знайдзіце адпаведнасць паміж прадпрыемствам Брэсцкая вобласці і цэнтрам размяшчэння:
-Мікашэвічы
-Баранавічы
-Брэст
-Драгічын
«Савушкін прадукт»-
«Граніт»-
«Блакіт»-
«Экзон»-

5.Назавіце горад, які размешчаны на паўночным усходзе вобласці, буйнешы чыгуначны вузел, прамысловы і культурны цэнтр Беларусі
Адказ:

Правільны адказ: Баранавічы

6.Назавіце від транспарту Брэсцкай вобласці, які па агульнай працягласці дарог саступае толькі Віцебскай вобласці, а па гушчыні з’яўляецца лідарам у краіне
Адказ:

Правільны адказ: Чыгуначны

7.Выберыце характарыстыкі, якія адпавядаюць Брэсцкай вобласці

займае паўднёва-ўсходнюю частку Беларусі на мяжы з Расіяй і Украінай
шырока пашыраны тарфяна-балотныя глебы
па колькасці сельскіх населеных пунктаў вобласць на апошнім месцы
праходзяць галоўныя чыгуначныя магістралі з Брэста на Маскву і Гомель
экспартуе шкловалакно, нафтапрадукты

8.Выберыце архітэктурныя помнікі, якія размешчаны ў Брэсцкай вобласці

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць – герой»
Гісторыка-мемарыяльны музей «Сядзіба Нямцэвічаў»
Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр
Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр
Ружанскі дварцовы комплекс

9.Вобласць спецыялізуецца на вытворчасці электраэнергіі: ДРЭС у Белаазёрску – другая па магутнасці ў краіне.

Правільны адказ: Бярозаўская

10.Сельская гаспадарка Брэсцкай вобласці спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, гаспадарцы ў спалучэнні з кормавытворчасцю, сяўбе буракоў і агародніцтве.

Правільны адказ: збожжавай