Геалагічная будова
Меню

Ведаць:

  • паняццi: антэкліза, сінекліза, прагін, седлавіна, упадзіна, тэктанічны разлом, геахраналагічная шкала

Умець:

  • паказваць на карце тэктанічныя структуры: Украінскі шчыт, Беларуская антэкліза, Варонежская антэкліза, Аршанская ўпадзіна, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Прыпяцкі прагін, Латвійская седлавіны, Жлобінская седлавіна, Брагінскі-Лоеўская седлавіна, Палеская седлавіна, Мікашэвіцкі-Жыткавіцкі выступ
  • тлумачыць залежнасць фарміравання платформавага чахла ад тэктанічнай будовы

Дадатковыя
матэрыялы

1.Над крышталічным фундаментам размешчаны платформавы чахол, які складзены пераважна магматычнымі і метамарфічнымі пародамі: гранітамі, гнейсамі, кварцытамі.

2.Парушэнне слаістасці горных парод, якое ўтварылася пры тэктанічных рухах, называецца тэктанічным разломам.

3.Знайдзіце адпаведнасць паміж паняццем і азначэннем:
-буйная ўвагнутая платформавая структура ізаметрычнай формы, утвораная ў выніку працяглага апускання зямной кары
-адмоўная тэктанічная структура платформы павышанай рухомасці лінейна-выцягнутай формы з вялікай магутнасцю адкладаў платформавага чахла, абмежаваная разломамі
-дадатная тэктанічная структура, купалападобнае ўзвышэнне зямной кары з выступам фундамента і малой магутнасцю платформавага чахла
-пераходная тэктанічная структура платформы з сярэдняй магутнасцю адкладаў платформавага чахла, якая аддзяляе па дзве дадатныя і адмоўныя тэктанічныя структуры
-адмоўная тэктанічная структура платформы тэктанічнага паходжання акруглай формы з вялікай магутнасцю платформавага чахла
Антэкліза-
Упадзіна-
Седлавіна-
Прагін-
Сінекліза-

4.Знайдзіце адпаведнасць паміж этапам фарміравання платформавага чахла і геалагічнай дзейнасцю:
-наступленне мора з усходу, у гэты перыяд ішло назапашванне гліністых і карбанатных адкладаў з даламітамі
-пачынаецца марская трансгрэсія, мелкаводны марскі басейн перакрываў паўднёвую і цэнтральную часткі Беларусі, назапашванне адкладаў: мелу, мергелю і фасфарытаў
-большая частка тэрыторыі краіны ўяўляла сабой сушу, марскі бассейн пакрываў толькі паўднёва-заходнюю і паўночна-заходнюю часткі Беларусі, адклады прадстаўлены пяскамі і глінамі
-утварэнне Валына-Аршанскага прагіну, самая значная марская трансгрэсія на тэрыторыі краіны, назапашваліся пераважна пясчаныя адклады
Верхнепратэразойскі этап-
Ніжнепалеазойскі этап-
Верхнепалеазойскі этап-
Мезакайназойскі этап-

5.Запішыце назву адзінай шкалы часу і падзей геалагічнай гісторыі Зямлі?
Адказ:

Правільны адказ: геахраналагічная

6.Запішыце назву платформы, у межах якой размешчана Рэспубліка Беларусь
Адказ:

Правільны адказ: Усходне-Еўрапейская

7.Выберыце асноўныя геалагічныя працэсы фарміравання платформавага чахла ў Беларусі:

марскія трансгрэсіі
вулканічная дзейнасць
павольныя ўзняцці і апусканні сушы
зледзяненні
землетрасенні

8.Выберыце дадатныя тэктанічныя структуры тэрыторыі Беларусі:

Прыпяцкі прагін
Беларуская антэкліза
Аршанская ўпадзіна
Варонежская антэкліза
Латвійская седлавіна
Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ

9.Сярод тэктанічных структур вылучаюцца ўпадзіны, прагіны, сінеклізы, а пераходныя прадстаўлены седлавінамі.

Правільны адказ: адмоўных

10.Геалагічны час падзелены на пяць геалагічных : архейскую, пратэразойскую, палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую.

Правільны адказ: эр