Сера. Аксіды серы (IV) і серы (VI)
Меню

Ведаць:

  • становішча атама серы ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў Д. І. Мендзялеев
  • аксіды серы: аксід серы (IV) і аксід серы (VI)

Умець:

  • характарызаваць становішча атама серы ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў Д. І. Мендзялеева
  • называць хімічныя і фізічныя ўласцівасці серы
  • запісваць ураўненні хімічных рэакцый, якія характарызуюць хімічныя ўласцівасці серы і яе аксідаў
  • называць вобласці практычнага выкарыстання серы і яе аксідаў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Сера ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў Д. І. Мендзялеева размешчана ў 3 перыядзе VIА групы.

2.Выберыце два верныя сцверджанні:

масавая доля серы ў зямной кары складае каля 1,5 %
у прыродзе сера сустракаецца ў выглядзе самароднай серы
сера ў выглядзе розных злучэнняў знаходзіцца ў нафце
у жывых арганізмах сера ўваходзіць у склад тлушчаў

3.Устанавіце адпаведнасць паміж алатропнай мадыфікацыяй серы і яе апісаннем:
-Светла-жоўтая, празрыстая масы, падобная да гуму. Складаецца з доўгіх ланцугоў атамаў серы S.
-Цвёрдае, лёгкаплаўкае рэчыва жоўтага колеру, малекулярнай будовы. Складаецца з цыклічных малекул S8
Крышталічная сера -
Пластычная сера-

4.У атаме серы 17 электронаў, якія размясціліся на двух электронных слаях, так як атам серы знаходзіцца ў 2 перыядзе.

5.Выберыце два верныя сцверджанні:

сера ў вадзе не раствараецца і нават не змочваецца ёй
рэакцыйная здольнасць серы вышэйшая, чым у кіслароду
сера рэагуе з усімі металамі
рэакцыя ртуці з серай з’яўляецца асновай спосабу ўдалення і абясшкоджвання разлітай ртуці

6.Сера - адноўнік, рэагуючы з …

7.3. Устанавіце адпаведнасць паміж аксідамі серы і іх апісаннем:
-Бясколерны газ з характэрным пахам. Кіслотны аксід. Пры растварэнні ў вадзе ўтвараецца слабая двухасноўная сярністая кіслата H2SO3
-Бясколерная вадкасць, якая пры тэмпературы ніжэй за сямнаццаць градусаў па Цэльсію ператвараецца ў белае цвёрдае рэчыва. Тыповы кіслотны аксід. Ён рэагуе з вадой з вылучэннем цеплаты, утвараючы серную кіслату H2SO4
Аксід серы (IV)-
Аксід серы (VI)-

8.Солі сярністай кіслаты называюцца сульфітамі, а солі сернай кіслаты – сульфатамі.

9.Выберыце два верныя сцверджанні адносна серавадароду:

атрымліваюць пры ўзаемадзеянні серы з вадародам пры награванні
газ з прыемным пахам
серавадарод сустракаецца ў прыродзе ў вулканічных газах
не ядавіт, можна свабодна ўдыхаць яго пары

10.Выберыце тры верныя сцверджанні:

сера ўжываецца ў сельскай гаспадарцы для барацьбы са шкоднікамі раслін
аксід серы (VI) выкарыстоўваюць для атрымання азотнай кіслаты
кіслотныя дажджы зусім бяспечныя для прыроды
сярністы газ валодае бактэрыцыдным дзеяннем
у медыцыне серу выкарыстоўваюць для лячэння скурных захворванняў