Разлік практычнага выхаду прадукту рэакцыі
Меню

Ведаць:

  • паняцце «выхад прадукту хімічнай рэакцыі»
  • алгарытм рашэння разліковых задач па знаходжанні практычнага выхаду прадукту рэакцыі

Умець:

  • адрозніваць практычную і тэарэтычную масы (аб’ëмы, хімічныя колькасці) рэчываў
  • вырабляць разлікі з выкарыстаннем паняцця «выхад прадукту хімічнай рэакцыі»

Дадатковыя
матэрыялы

1.Выберыце формулу для разліку выхаду прадукту рэакцыі:

2.Што з пералічанага будзе прыводзіць да зніжэння выхаду прадукту рэакцыі:
а) наяўнасць афарбоўкі ў прадуктаў, якія атрымліваюцца;
б) выкарыстанне герметычнага абсталявання;
в) выпарэнне рэчываў;
г) немагчымасць сабраць увесь прадукт з фільтра пры фільтраванні.

3.Вадарод якой масы (г) спатрэбіцца для атрымання аміяку хімічнай колькасцю 3,6 моль, калі выхад аміяку складае 90%?

4.Разлічыце масу (г) гідраксіду натрыю, выдаткаванага для нейтралізацыі фосфарнай кіслаты, калі ў выніку рэакцыі ўтварыўся фасфат натрыю масай 13,12 г з практычным выхадам, роўным 80 %.

5.Фосфар масай 3,1 г спалілі ў кіслародзе аб’ёмам 2,912 дм3 (н. у.). Разлічыце масу (г) аксіду фосфару(V), які ўтварыўся, калі яго практычны выхад складае 90 %.