Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі
Меню

Ведаць:

  • асноўныя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі і іх даты
  • органы савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце, створаныя пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі
  • імёны кіраўнікоў органаў улады, створаных на тэрыторыі Беларусі: К. Ландар, А. Мяснікоў, М. Рагазінскі
  • азначэнні паняццяў: Аблвыкамзах, нацыяналізацыя, "ваенны камунізм", харчразвёрстка

Умець:

  • характарызаваць і параўноўваць асноўныя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі і на Заходнім фронце
  • характарызаваць першыя пераўтварэнні ў сацыяльна-эканамічнай сферы ва ўмовах палітыкі "ваеннага камунізму" з выкарыстаннем тэксту навучальнага дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак з гістарычных дакументаў
  • характарызаваць прычыны, мэты і мерапрыемствы палітыкі "ваеннага камунізму", асаблівасці яе правядзення ў Беларусі
  • вызначаць сродкі вырашэння аграрнага і нацыянальнага пытанняў, якія выкарыстала савецкая ўлада
  • даваць ацэнку дзейнасці палітычных асоб Беларусі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначыце асноўныя прычыны Кастрычніцкай рэвалюцыі 25 кастрычніка (7 лістапада па новым стылі) 1917 г.

манархічная форма праўлення ў дзяржаве
малазямелле або беззямелле сялян
працяг Першай сусветнай вайны
нявырашанасць нацыянальнага пытання
падтрымка сялян прадстаўнікамі буржуазных партый

2.Адным з вынікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі было звяржэнне манархічнага праўлення.

3.Вясной-летам 1917 г. ва ўмовах няздольнасці Часовага ўрада вырашыць пытанні аб зямлі, вайне і міры ў Расіі нарастаў палітычны і эканамічны крызіс.

4.У выніку падзей кастрычніка 1918 г. адбыўся пераход улады да Саветаў рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў, што стала пачаткам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

5.Суаднясіце:
-усталяванне савецкай улады на неакупаванай тэрыторыі Беларусі
-адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе
-дзейнасць вышэйшага органа савецкай улады Аблвыкамзаха на неакупаванай тэрыторыі Беларусі
25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г.-
25 кастрычніка - 20 лістапада 1917 г.-
26 лістапада 1917 – 2 студзеня 1919 г.-

6.Вызначце, хто адыграў вялікую ролю ва ўстанаўленні савецкай улады на тэрыторыі Беларусі:

7.Пакажыце элемент палітыкі "ваеннага камунізму" ў Савецкай Расіі ў 1918-1920 гг.; сістэма нарыхтовак харчавання, пры якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа – .

Правільны адказ: харчразвёрстка

8.Вызначце першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады з 26 лістапада 1917 г. - 2 студзеня 1919 г. на неакупаванай тэрыторыі Беларусі – .

Правільны адказ: Аблвыкамзах

9.Напішыце назву працэсу перадачы прыватных прадпрыемстваў і галін эканомікі, а таксама зямлі ў дзяржаўную ўласнасць - .

Правільны адказ: нацыяналізацыя

10.Суаднясіце:
-г. Петраград
-г. Мінск
-г. Магілёў
Супрацьдзеянне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі, які знаходзіўся ў-
Пасля звяржэння Часовага ўрада барацьбу з бальшавікамі ўзначаліла Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміяй, якая знаходзілася ў-
25 кастрычніка (7 лістапада па новым стылі) 1917 г. адбыўся II Усерасійскі з’езд саветаў у-