даты гістарычных падзей: пачатак вызвалення БССР ад германскіх захопнікаў, аперацыя «Баграціён», вызваленне Мінска ад германскіх захопнікаў
прыклады гераічнай барацьбы ўраджэнцаў Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах і падполлі; прыклады ўдзелу беларусаў у еўрапейскім руху Супраціўлення; прыклады працоўнага гераізму беларусаў у савецкім тыле
помнікі ў гонар Перамогі на тэрыторыі Беларусі
Умець:
характарызаваць з дапамогай гістарычнай карты ход і вынікі аперацыі «Баграціён»
характарызаваць фактары, якія абумовілі поспех дзеянняў Чырвонай Арміі ў час Беларускай наступальнай аперацыі
вызначаць гістарычнае значэнне аперацыі «Баграціён»
характарызаваць уклад ураджэнцаў Беларусі ў перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і захаванне міру