Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1940-х — першай палове 1960-х гг.
Меню

Ведаць:

  •  азначэнне  паняццяў: рэабілітацыя, адліга 
  • імёны грамадска-палітычных  дзеячаў  Беларусі,  вынікі  іх  дзейнасці 
  • асноўныя  падзеі  і працэсы  ў гісторыі  Беларусі  ў другой палове 1940- х — першай палове 1960-х гг.

Умець:

  • характарызаваць савецкі  грамадска-палітычны  лад  у БССР  з  выкарыстаннем  тэксту  вучэбнага  дапаможніка,  ілюстрацый,  вытрымак з гістарычных  дакументаў
  • вызначаць характэрныя рысы грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 1940-х— першай палове 1960-х гг.  

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначце асаблівасці пасляваеннага ўнутрыпалітычнага жыцця ў БССР:

Надзеі на захаванне без зменаў даваеннага ладу жыцця.
Захаванне даваеннай палітычнай сістэмы.
Недавер да насельніцтва, што пражывала на акупаванай тэрыторыі, а таксама да былых палонных, бежанцаў і перасяленцаў.
Гітлераўская прапаганда сфарміравала ў насельніцтва антысавецкі настрой і недавер да Камуністычнай партыі.
Правядзенне калектывізацыі ў заходнім рэгіёне Беларусі выклікала незадаволенасць аднаасобных сялянскіх гаспадарак.

2.Вызначце характэрныя рысы пасляваеннага ўнутрыпалітычнага развіцця БССР:

Працягваліся палітычныя рэпрэсіі.
Існаваў культ асобы.
Камуністычная партыя ажыццяўляла як палітычныя, так і адміністрацыйныя функцыі.
Саветы не знаходзіліся пад кантролем партыі і ажыццяўлялі рэальную ўладу.
Выбары ў Саветы праводзіліся на альтэрнатыўнай аснове.

3.Устанавіце адпаведнасць:
-К. Т. Мазураў
-А. А. Грамыка
-П. К. Панамарэнка
Першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ў 1938—1947 гг.
-
Кіраўнік савецкай дэлегацыі на канферэнцыях па стварэнні ААН і прыняцці яе Статута
-
Пад яго кіраўніцтвам партыйная арганізацыя Беларусі ажыццяўляла меры па пераадоленні наступстваў культу асобы Сталіна і рэабілітацыі ахвяр неабгрунтаваных палітычных рэпрэсій
-

4.Вызначце змены ў грамадска-палітычным жыцці ў другой палове 1950-х—першай палове 1960-х гг.:

Спыніліся масавыя палітычныя рэпрэсіі.
Пачалася частковая рэабілітацыя.
Асуджаны культ асобы Сталіна.
Альтэрнатыўныя выбары.
Наяўнасць у грамадстве некалькіх палітычных партый.

5.Назва перыяду другой паловы 1950-х — першай паловы 1960-х гг., звязанага са змякчэннем палітычнага рэжыму пасля смерці І.В. Сталіна, паступовым пераадоленнем культу яго асобы і пачаткам частковай рэабілітацыі нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.
Адказ:

Правільны адказ: Адліга або адліга

6.У г. адбылося зацвярджэнне новага дзяржаўнага сцяга рэспублікі.

Правільны адказ: 1951

7. — аднаўленне добрага імя і правоў нявінна асуджаных.

Правільны адказ: Рэабілітацыя

8.У 1961 г. была прынята праграма КПСС, у якой вызначалася мэта пабудаваць камунізм у СССР у пачатку 2000-х гг.

9.Пад лозунгам барацьбы з рэлігійнымі перажыткамі і іх хутчэйшага пераадолення ўладамі не ажыццяўляўся ціск на вернікаў. Былі адкрыты многія храмы і манастыры.

10.Здабыткам «адлігі» ў другой палове 1950-х — першай палове 1960-х гг. сталі развянчанне культу асобы І. В. Сталіна і частковая рэабілітацыя рэпрэсаваных.