Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1940-х — першай палове 1960-х гг.
Меню

Ведаць:

  • вызначэнне  паняцця  індустрыяльнае  грамадства
  • імёны грамадска-палітычных  дзеячаў Беларусі, вынікі  іх  дзейнасці
  • асноўныя падзеі і працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове 1940-х — першай палове 1960-х гг.

Умець:

  • характарызаваць і параўноўваць працэс пераадолення  наступстваў вайны ў БССР і СССР, фарміраванне  ў СССР індустрыяльнага  грамадства з выкарыстаннем тэксту вучэбнага  дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак  з гістарычных дакумента  
  • вызначаць,  якім  чынам  сацыяльна-эканамічнае  развіццё БССР садзейнічала  фарміраванню індустрыяльнага грамадства

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначце асаблівасці пасляваеннага сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР:

Не прыняты «Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946—1950 гг.»
Выдзяленне ўрадам СССР значных грашовых сродкаў на аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі і дапамогі насельніцтву.
Курс на апераджальны рост лёгкай прамысловасці.
Стварэнне новых галін машынабудавання: аўтамабільнай і трактарнай.
Гераічны працоўны подзвіг простага насельніцтва БССР.

2.У г. былі выпушчаны першыя аўтамабілі-самазвалы МАЗ-205 на Мінскім аўтамабільным заводзе.

Правільны адказ: 1947

3.Пачаўся серыйны выпуск трактараў на Мінскім трактарным заводзе, а ў г. з яго галоўнага канвеера сышоў першы колавы трактар «Беларусь».

Правільны адказ: 1953

4.Устанавіце адпаведнасць:
-1962 г.
-1958 г.
-1960 г.
Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіне пачаў выпуск першых самазвалаў БелАЗ-
Пачаў выпускаць прадукцыю Мінскі завод халадзільнікаў-
Упершыню ў СССР у Мінску на заводзе электронных вылічальных машын была зроблена ЭВМ «Мінск-1»-

5.Устанавіце адпаведнасць:
-Гродна
-Гомель
-Салігорск
Суперфасфатны завод-
Азотна-тукавы завод-
Перапрацоўка калійных соляў-

6.Вызначыце характэрныя рысы становішча сельскай гаспадаркі ў пасляваенны час:

Крызіс сельскай гаспадаркі, выкліканы ваеннымі разбурэннямі.
Праца за працадні.
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі заходніх абласцей у сціслыя тэрміны з выкарыстаннем прымусовых метадаў.
Росквіт і развіццё жывёлагадоўлі.
Стварэнне хутарскіх гаспадарак.

7.Калгас «Рассвет» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці стаў буйной шматгаліновай гаспадаркай, дзякуючы самаадданай працы простых людзей, якія пасля вайны паднялі калгас з руін і ператварылі яго ў квітнеючую гаспадарку. Кіраваў гэтым калгасам .

Правільны адказ: Арлоўскі

8. — асушэнне забалочаных зямель з мэтай іх прыстасавання для сельскагаспадарчага выкарыстання і павелічэння пасяўных плошчаў.

Правільны адказ: Меліярацыя

9.Вызначце прычыны пагаршэння становішча ў сельскай гаспадарцы ў пачатку 1960-х гг.:

Вырошчванне кукурузы незалежна ад прыродна-кліматычных умоў.
Скарачэнне колькасці коней з прычыны механізацыі.
Фактычна забаранялася вядзенне сялянскай падсобнай гаспадаркі.
Паляпшалася прадуктовае забеспячэнне жыхароў БССР.
Скарачалася колькасць гарадскога і сельскага насельніцтва.

10.Грамадства для якога характэрны падзел працы, спецыялізацыя вытворчасці і яе аўтаматызацыя, арыентацыя вытворчасці на рынак, выкарыстанне ў вытворчасці дасягненняў навукі і тэхнікі, урбанізацыя называецца .

Правільны адказ: індустрыяльнае