Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў другой палове 1940-х — 1980-я гг.
Меню

Ведаць:

  • асноўныя падзеі і працэсы ў гісторыі адукацыі і культуры Беларусі ў другой палове 1940-х — 1980-я гг., іх даты
  • імёны прадстаўнікоў адукацыі і навукі, дзеячаў літаратуры і мастацтва, вынікі іх дзейнасці і творчасці

Умець:

  • характарызаваць дасягненні СССР у развіцці адукацыі і навукі, адлюстраванне  гістарычных  падзей  у творах літаратуры і мастацтва з выкарыстаннем тэксту навучальнага дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак  з гістарычных дакументаў  
  • вызначаць ролю адукацыі ў станаўленні індустрыяльнага грамадства і ўклад ураджэнцаў Беларусі ў развіццё навукі  
  • характарызаваць гістарычныя сюжэты ў беларускай літаратуры і мастацтве  
  • характарызаваць стан беларускай літаратуры, тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва ў другой палове 1940-х — 1980-я гг.

Дадатковыя
матэрыялы

1.У пасляваенны перыяд для аднаўлення школ патрабавалася адрамантаваць або зноў узвесці будынкі, наладзіць выпуск школьнага абсталявання, вучэбнай літаратуры, падрыхтаваць настаўнікаў.

2.Устанавіце адпаведнасць:
-Першая палова 1970-х гг.
-Да сярэдзіны 1950-х гг.
-Пасляваенны перыяд
Аднаўленне школ, рамонт будынкаў, выпуск школьнага абсталявання, вучэбнай літаратуры, падрыхтоўка настаўнікаў. Навучанне пачыналася з 8 гадоў, у пачатковыя школы прымалі падлеткаў да 15-гадовага ўзросту, а ў першы і другі класы — 11-гадовых.
-
Завяршэнне пераходу да ўсеагульнага сямігадовага навучання. Навучанне пачыналася з 7 гадоў. Уведзена здача экзаменаў у 4-х і 7–х класах, 10-м класе — экзамен на атэстат сталасці.
-
Пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі ў 10-гадовай школе.
-

3.Устанавіце адпаведнасць:
-Г. І. Сідарэнка
-А. Мядзведзь
-М. А. Дзмітрыеў
Пасля вайны ўзначаліў Кармянскую школу-інтэрнат і ператварыў яе ў сапраўдную «школу радасці» для дзяцей-сірот, якія засталіся без бацькоў. Яго школа стала ў 1960—1970-я гг. узорнай у БССР.
-
Зрабіў значны ўклад у дыягностыку сардэчна-сасудзістых захворванняў на аснове мікрапрацэсарных і камп’ютарных тэхналогій.
-
Вядомы ва ўсім свеце беларускі спартсмен, тройчы чэмпіён Алімпійскіх гульняў па вольнай барацьбе.
-

4.Устанавіце адпаведнасць:
-Я. Б. Зяльдовіч
-В. Ф. Купрэвіч
-П. В. Сухі
Праводзіў даследаванні ў галіне батанікі, глебазнаўства, фізіялогіі, аднаўленне даследаванняў у галіне генетыкі.
-
Адзін са стваральнікаў «савецкага ядзернага шчыта». Займаўся даследаваннем гарэння пораху пры стварэнні рэактыўных снарадаў для легендарнай ≪кацюшы≫. Адзін са стваральнікаў савецкай атамнай і вадароднай бомбаў.
-
Створаныя пад яго кіраўніцтвам франтавыя бамбардзіроўшчыкі, штурмавікі, знішчальнікі знаходзіліся на ўзбраенні Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Самалёты са стрэлападобнай і трохвугольнай геаметрыяй крыла пад маркай «Су» сталі асновай савецкай авіяцыі, а таксама Ваенна-паветраных сіл РБ-

5.Ураджэнец Брэстчыны Пётр Клімук і ўраджэнец Міншчыны Уладзімір Кавалёнак першымі сярод беларусаў сталі лётчыкамі-касманаўтамі СССР і двойчы Героямі Савецкага Саюза. Кожны з іх здзейсніў па тры касмічныя палёты.

6.Устанавіце адпаведнасць:
-В. У. Быкаў
-А. М. Адамовіч
-У. С. Караткевіч
Народны пісьменнік Беларусі, аўтар сусветна вядомых, перакладзеных на многія мовы свету, аповесцяў: ≪Знак бяды≫, ≪Жураўліны крык≫, ≪Альпійская балада≫ і інш.
-
Раман-дылогія ≪Партызаны≫, які складаецца з твораў≪Вайна пад стрэхамі≫ і ≪Сыны ідуць у бой≫, ≪Хатынская аповесць≫, дакументальная кніга ≪Я з вогненнай вёскі≫, ≪Карнік≫.
-
Свае творы гэты пісьменнік прысвяціў айчыннай гісторыі: найбольш вядомыя — гэта раман ≪Каласы пад сярпом тваім≫, гістарычная аповесць ≪Дзікае паляванне караля Стаха≫, раман ≪Чорны замак Альшанскі≫, нарыс ≪Зямля пад белымі крыламі≫.
-

7.Устанавіце адпаведнасць:
-І. П. Шамякін
-С. Станюта
-І. П. Мележ
Многія гістарычныя падзеі знайшлі мастацкае ўвасабленне ў творчасці гэтага пісьменніка. Яго трылогія ≪Палеская хроніка≫ складаецца з раманаў ≪Людзі на балоце≫, ≪Подых навальніцы≫ і ≪Завеі, снежань≫.
-
У сваёй творчасці пісьменнік адлюстроўваў лёс цэлых пакаленняў. Найбольш вядомыя раманы: ≪Трывожнае шчасце≫, ≪Глыбокая плынь≫, ≪Сэрца на далоні≫ і іншыя.
-
Адна з самых знакамітых беларускіх актрыс. Служыла ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Купалы, дзе сыграла каля 200 роляў.
-

8.Устанавіце адпаведнасць:
-М. Савіцкі
-М. Пташук
-В. Тураў
Народны мастак СССР і БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў жахі трох нацысцкіх канцлагераў. Свой лёс адлюстраваў у цыкле карцін ≪Лічбы на сэрцы≫. Вызначальнай тэмай яго творчасці была партызанская барацьба. Ім створаны карціны: ≪Беларусь партызанская≫, ≪Партызанская мадонна≫ і інш.
-
Кінарэжысёр з яркім нацыянальным абліччам . Яго кінастужка ≪Праз могілкі≫ ўвайшла ў лік 100 лепшых фільмаў пра Другую сусветную вайну . Карціна « Я родам з дзяцінства» — лепшы фільм за ўсю гісторыю беларускага кінематографа.
-
Вядомы беларускі кінарэжысёр, гістарычныя падзеі сталі адной з тэм у яго творчасці. Ім знята больш за 30 фільмаў. З фільмам «Знак бяды» па аповесці В. Быкава кінарэжысёр аб’ехаў палову свету і сабраў мноства прызоў.
-

9.Заснавальнік і мастацкі кіраўнік «Песняроў», першага савецкага вакальна-інструментальнага ансамбля, які выступіў у Амерыцы — гэта Мулявін.

10.Дзеячаў культуры не цікавіла сувязь сучаснасці з мінулым і будучыняй. Гісторыя разглядалася імі як аснова для выхавання павагі да чалавека, асэнсавання яго лёсу, фарміравання пачуцця патрыятызму.