Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР
Меню

Ведаць:

  • даты гістарычных падзей: пачатак індустрыялізацыі; даваенныя пяцігодкі;
  • прычыны, мэты, сродкі, асаблівасці, вынікі правядзення індустрыялізацыі ў БССР;
  • вызначэння паняццяў: індустрыялізацыя, пяцігодка, калектывізацыя, раскулачванне.

Умець:

  • характарызаваць індустрыялізацыю і калектывізацыю сельскай гаспадаркі на аснове вытрымак з гістарычных дакументаў;
  • вызначаць узаемасувязь паміж індустрыялізацыяй і калектывізацыяй сельскай гаспадаркі як сродкамі пабудовы новага грамадства і вынікі іх правядзення ў БССР;
  • характарызаваць гістарычнае значэнне правядзення індустрыялізацыі ў БССР;
  • разумець, у чым індустрыялізацыя ў СССР і БССР адрознівалася ад прамысловай рэвалюцыі ў краінах Захаду;
  • характарызаваць гістарычнае значэнне калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР;
  • характарызаваць памылкі, якія былі дапушчаны пры правядзенні калектывізацыі.

Дадатковыя
матэрыялы

1.У 1928-1929 гг. быў распрацаваны другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі-пяцігодка

2.У выніку правядзення суцэльнай калектывізацыі ў БССР была створана матэрыяльна-тэхнічная база, неабходная для далейшага індустрыяльнага развіцця рэспублікі.

3.Усталюйце адпаведнасць
-"Піянер", "КІМ"
-"Хлебны крызіс"
-Рыгор Скобля
Індустрыялізацыя-
Стаханаўскі рух-
Калектывізацыя-

4.Рашэнне аб правядзенні індустрыялізацыі ў БССР было прынята ў г.

Правільны адказ: 1925

5.Напішыце назву працэсу хуткага стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і пераважнага развіцця прамысловасці
Адказ:

Правільны адказ: індустрыялізацыя або Індустрыялізацыя

6.Напішыце назву працэсу масавага аб’яднання дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы)
Адказ:

Правільны адказ: Калектывізацыя або калектывізацыя

7.Вызначце асноўныя задачы правядзення індустрыялізацыі на Беларусі

пераадоленне эканамічнага адставання ад еўрапейскіх дзяржаў
рост колькасці рабочага класа
умацаванне савецкай улады
ўмацаванне асабістай гаспадаркі селяніна
рост прыватнага сектара ў эканоміцы

8.Назавіце асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў Савецкай Беларусі

масавае будаўніцтва жылля для насельніцтва ў сельскай мясцовасці
шырокае выкарыстанне значных прыродных запасаў лесу і торфу
выкарыстанне рэзерву рабочай сілы ў сельскай мясцовасці
развіццё аб’ектаў лёгкай прамысловасці, якая мела перапрацоўчы характар
паскоранае будаўніцтва аб’ектаў цяжкай прамысловасці

9.У г. было прынята рашэнне аб правядзенні палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі-аб’яднання індывідуальных гаспадарак сялян у калектыўныя гаспадаркі (калгасы)

Правільны адказ: 1927

10.Вызначце характэрныя рысы правядзення калектывізацыі ў БССР у канцы 1920 - х-1930-я гг.

ліквідацыя кулацтва як клас у ходзе суцэльнай калектывізацыі
масавае і паскоранае ссяленне хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры
атрыманне сродкаў для фарсіраванай індустрыялізацыі за кошт вёскі
захаванне ў асабістай прыватнай уласнасці: сельскагаспадарчай тэхнікі, прылад працы, коней, пабудоў
выплата грашовай кампенсацыі за абагульненне маёмасці