Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР
Меню

Ведаць:

  • даты гістарычных падзей: паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, падпісанне дагавора аб дружбе і граніцы, Народны сход у Беластоку

Умець:

  • характарызаваць гістарычныя падзеі 1939 г. з выкарыстаннем тэксту навучальнага дапаможніка, ілюстрацый, вытрымак  з гістарычных дакументаў
  • вызначаць, як паўплывалі на беларускую нацыянальную дзяржаўнасць гістарычныя падзеі, звязаныя з уз'яднаннем Заходняй Беларусі і БССР
  • раскрываць прычынна-выніковую  сувязь паміж пачаткам Другой сусветнай вайны і паходам Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь
  • даваць ацэнку гістарычнага факта: ўз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР

Дадатковыя
матэрыялы

1.Ва ўмовах узрастання пагрозы вайны з боку Германіі савецкае кіраўніцтва праводзіла палітыку стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі і праявіла гатоўнасць супрацоўнічаць з Вялікабрытаніяй і Францыяй.

2.Брытанскі і французскі ўрады не прытрымліваліся ў адносінах да Германіі палітыкі «прымірэння» агрэсара.

3.Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР мела станоўчае значэнне для ўз’яднання беларускай нацыі, што стала чарговым этапам у працэсе афармлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

4.Пераважная большасць сельскіх жыхароў далучаных тэрыторый Заходняй Беларусі не падтрымалі ідэю калектывізацыі.

5.Усталюйце адпаведнасць:
-17 верасня 1939 г.
-1 верасня 1939 г.
-23 жніўня 1939 г.
«Пакт Рыбентропа-Молатава»-
Пачатак Другой сусветнай вайны-
Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь-

6.Усталюйце адпаведнасць:
-«пакт Рыбентропа-Молатава»
-Народны сход дэпутатаў Заходняй Беларусі ў Беластоку
-Вярхоўны Савет СССР
Тэрыторыі Польшчы і шэрагу іншых краін падзяляліся на сферы ўплыву СССР і Германіі. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся «сферай інтарэсаў» СССР-
Дэкларацыя аб устанаўленні Савецкай улады ў Заходняй Беларусі, рэзалюцыя «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР»-
Просьбу дэпутатаў Народнага сходу аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз’яднанні яе з БССР задаволіў-

7.У якім годзе Вярхоўным Саветам СССР была задаволена просьба дэпутатаў Народнага сходу аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз’яднанні яе з БССР?
Адказ:

Правільны адказ: 1939

8.1 верасня 1939 г. нацысцкая Германія напала на .

Правільны адказ: Польшчу

9.Вызначце мерапрыемствы Савецкай улады на далучаных тэрыторыях Заходняй Беларусі:

рэканструкцыя старых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў
ліквідацыя беспрацоўя
адкрыццё школ, бібліятэк, клубаў
перавод навучання ў школах на рускую мову
уводзілася платнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва

10.28–29 кастрычніка 1939 года адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі ў .

Правільны адказ: Беластоку