Узаемадзеянне асобы і дзяржавы
Меню

Ведаць:

  • значэнні паняццяў: дзяржава, грамадзянства, права  

Умець:

  • называць прыкметы дзяржавы
  • выхоўваць у сабе пачуццё прыналежнасці да дзяржавы, свайго народа
  • характарызаваць нормы маралі і права як рэгулятараў паводзін асобы, грамадзянства, як прававую сувязь з дзяржавай

Дадатковыя
матэрыялы

1.Натуральнай умовай існавання дзяржавы і яго галоўным рэсурсам з’яўляецца тэрыторыя.

2.Органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўную ўладу, падзяляюцца на заканадаўчыя, выканаўчыя, судовыя.

3.Зямельная прастора, на якую распаўсюджваецца ўлада дзяржавы або адміністрацыйнай адзінкі называецца вобласць.

4.Распаўсюджванне ўстаноўленых дзяржавай праў і абавязкаў у межах сваёй тэрыторыі дапускаецца ў адносінах да грамадзян дзяржавы і замежных грамадзян.

5.Да прыкмет прававой культуры індывіда адносіцца дастатковае веданне заканадаўчых органаў.

6.Прававыя нормы ўзнікаюць разам з грамадствам.

7.Права рэгулюе тыя грамадскія адносіны, якія паддаюцца знешняму кантролю.

8.Агульнымі рысамі маралі і права з’яўляецца прыналежнасць ix да сацыяльных норм.

9.Вяршэнства ўлады дзяржавы ўнутры яго тэрыторыі і незалежнасць дзяржавы ў міжнародных адносінах вызначаецца як суверэнітэт.

10.Галоўным сродкам дзяржаўнага кіравання жыццём грамадства з’яўляецца ўлада.