Субкультура і контркультура
Меню

Ведаць:

  • значэнне асноўных паняццяў: субкультура і контркультура, маладзёжная субкультура

Умець:

  • распазнаваць на аснове прыведзеных характарыстык віды маладзёжных субкультур
  • прыводзіць прыклады адрознення субкультуры і контркультуры

Дадатковыя
матэрыялы

1.Ад дамінуючай культуры субкультура адрозніваецца мовай і манерамі паводзін яе носьбітаў.

2.Контркультура мае толькі адмоўны змест.

3.Для маладзежнай субкультуры характэрна адносная супольнасць і накіраванасць інтарэсаў.

4.Існуючая ў дадзены момант контркультура з цягам часу прымаецца грамадствам і становіцца адной з субкультур.

5.Статут маладых людзей змяняецца, перш за ўсё, з атрыманнем пашпарта.

6.Да групы сацыяльнай самадзейнасці, накіраванай на канструктыўнае рашэнне канкрэтных грамадскіх праблем, адносяцца футбольныя фанаты.

7.Для пэўнай маладзежнай субкультуры характэрна агульнасць стылю жыцця.

8.Субкультурай называюць сістэму норм і каштоўнасцей, якія адрозніваюць асобную сацыяльную групу ад большасці членаў грамадства.

9.Агрэсіўная самадзейнасць праяўляецца ў выпрацоўцы мадэлей паводзін, якія супярэчаць агульнапрынятым нормам.

10.Маладзежная субкультура існуе ў рамках фармальных груп і нефармальных супольнасцей.