Супярэчнасці міжасобасных адносін
Меню

Ведаць:

  • вызначэне паняцця канфлікт

Умець:

  • распазнаваць на аснове прыведзеных характарыстык дзелавыя і асобасныя канфлікты
  • характарызаваць структуру і дынаміку міжасобасных канфліктаў, адрозненні дзелавых канфліктаў ад асобасных
  • прыводзіць прыклады розных тыпаў ўзаемадзеяння: канкурэнцыі і кааперацыі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Пік канфлікту называецца эскалацыя.

2.Прадмет канфлікту – гэта асноўная супярэчнасць, з-за якой людзі ўступаюць у проціборства.

3.Унутрыасобасны канфлікт можа быць пераадолены пры дапамозе трэцяга боку (асобы) – медыятара.

4.Пошук рашэння, якое б задавальняла абодва бакі, – гэта кааперацыя.

5.Супярэчнасці паміж жаданнем і абавязкам – гэта матывацыйны канфлікт.

6.У дзелавых канфліктах адсутнічаюць прадугледжаныя інструкцыямі механізмы яго вырашэння.

7.У асобаным канфлікце можна звярнуцца да дапамогі трэцяй асобы.

8.Стан, пры якім у чалавека ёсць супярэчлівыя і ўзаемавыключальныя матывы, каштоўнасці і мэты, з якімі ён у дадзены момант не можа справіцца, не можа выпрацаваць прыярытэты паводзін, называецца дысбаланс.

9.Працэс узнікнення, развіцця і вырашэння супярэчнасцей, які выяўляецца ў супрацьдзеянні людзей і суправаждаецца іх негатыўнымі эмоцыямі ў дачыненні адзін да аднаго, – гэта канфлікт.

10.Прыхаваны перыяд уключае чатыры этапы. На трэцем этапе бакі аргументуюць свае інтарэсы і фіксуюць пазіцыі.