Вырашэнне міжасобасных супярэчнасцей
Меню

Ведаць:

  • вызначэнне паняцця канфлікт

Умець:

  • характарызаваць спосабы канструктыўнага вырашэння канфліктных сітуацый
  • тлумачыць і прыводзіць прыклады вырашэння канфліктаў негвалтоўным спосабам
  • вучыцца распазнаваць стратэгіі паводзін у канфліктных сітуацыях (суперніцтва, супрацоўніцтва, кампраміс, пазбяганне, прыстасаванне)

Дадатковыя
матэрыялы

1.Стратэгія паводзін у канфлікце, заснаваная на пошуку такога рашэння, якое б у поўнай меры задаволіла абодва бакі, называецца:

2.Які з прыкладаў ілюструе міжасобасны канфлікт:

3.Ці правільныя наступныя меркаванні?
А. прычынай канфліктаў паміж людзьмі часта выступае адсутнасць умення слухаць іншага чалавека
Б. да найбольш эфектыўных спосабаў вырашэння міжасобасных канфліктаў можна аднесці знаходжанне кампрамісу

4.Ці правільныя наступныя меркаванні?
А. міжасобасныя канфлікты можна разглядаць як сутыкненне інтарэсаў асоб у працэсе іх узаемаадносін
Б. міжасобасныя канфлікты могуць узнікнуць як паміж людзьмі, якія ўпершыню сустрэліся, так і паміж людзьмі, якія пастаянна маюць зносіны

5.Ці правільныя наступныя меркаванні?
А. вырашыць міжасобасны канфлікт можна толькі пры ўдзеле трэцяй асобы (трэцяга боку)
Б. да найбольш эфектыўных спосабаў вырашэння любых міжасобасных канфліктаў адносяць прыстасаванне да меркавання праціўніка, поўнае адмаўленне ад сваіх інтарэсаў

6.Выберыце правільныя сцвярджэнні:

у выпадку ўзнікнення канфліктнай сітуацыі неабходна, перш за ўсё, адстойваць уласныя патрэбы, інтарэсы і мэты
пры вырашэнні канфлікту варта пазбягаць неканструктыўных сцвярджэнняў
саперніцтва з’яўляецца лепшай стратэгіяй пры вырашэнні любога тыпу канфлікту
для вырашэння канфлікту пакаленняў найбольш прымальная стратэгія бяздзейнасці
пры выбары стратэгіі паводзін у канфліктнай сітуацыі варта, перш за ўсё, вызначыць прадмет канфлікту

7.Вырашэнне канфліктнай сітуацыі шляхам узаемных уступак, падчас чаго жаданні бакоў задавальняюцца не цалкам, а часткова, называецца:

8.Стратэгія паводзін у канфлікце, якая грунтуецца на адмаўленні ад сваіх жаданняў, інтарэсаў, імкненняў і прыняцці пазіцыі апанента, называецца:

9.Да пасіўных форм вырашэння канфлікту адносяцца стратэгіі:

саперніцтва
пазбяганне
супрацоўніцтва
прыстасаванне
кампраміс

10.Імкненне адысці ад канфлікту шляхам уступак і згладжвання супярэчнасцей, грэбуючы сваімі інтарэсамі на карысць іншага: