гістарычныя паняцці: «рух 4 мая», Нацыянальная рэвалюцыя ў Кітаі, Паўночны паход, Камуністычная партыя Кітая (КПК), Вялікі паход
падзеі і іх даты: 4 мая 1919 г. – пачатак студэнцкіх дэманстрацый у Пекіне; 1925–1928 гг. – Нацыянальная рэвалюцыя ў Кітаі; 1926–1928 гг. – Паўночны паход Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі; 1928–1937 гг. – грамадзянская вайна ў Кітаі; 11 верасня 1931 г. – абвяшчэнне Кітайскай Савецкай Рэспублікі; 1931 г. – захоп Маньчжурыі Японіяй; 1937 г. – пачатак япона-кітайскай вайны
імёны гістарычных дзеячаў: Сунь Ятсен, Чан Кайшы, Маа Цзэдун
Умець:
тлумачыць прычыны і вынікі Нацыянальнай рэвалюцыі 1925–1928 гг., грамадзянскай вайны 1928–1937 гг. ў Кітаі
характарызаваць узаемаадносіны Гаміньдана і КПК
вызначаць прычыны агрэсіі Японіі супраць Кітая
характарызаваць асноўныя дасягненні культуры Кітая міжваеннага перыяду
паказваць на карце тэрыторыю Кітая і яго сталіцу Пекін; рух Нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі (НРА) падчас Паўночнага паходу; рух Чырвонай арміі падчас Вялікага паходу; тэрыторыю Маньчжурыі; напрамкі ўварвання японскіх войскаў у Кітай у 1937 г.