гістарычныя паняцці: гандзізм, Індыйскі нацыянальны кангрэс (ІНК), «Амрытсарская бойня», Саляны паход, сат'яграха
падзеі і іх даты: «Амрытсарская бойня» – 13 красавіка 1919 г.; Саляны паход – 12 сакавіка – 5 красавіка 1930 г.; прыняцце Закона аб кіраванні Індыяй («Канстытуцыя 1935 г.»)
імёны гістарычных дзеячаў: Махандас Карамчанд Гандзі (Махатма Гандзі), Рабіндранат Тагор
Умець:
тлумачыць прычыны ўздыму нацыянальнага руху ў Індыі
характарызаваць палітыку Вялікабрытаніі ў Індыі; дзейнасць Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК)
вызначаць ролю Махатмы Гандзі ў пасляваенным ўздыме нацыянальна-вызваленчага руху
выдзяляць асноўныя палажэнні ідэалогіі гандзізму
характарызаваць асноўныя дасягненні культуры Індыі міжваеннага перыяду
паказваць на карце тэрыторыю Індыі, Пенджаба, г. Амрытсар; напрамкі Салянога паходу