Мусульманскі свет у 1918–1945 гг.
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: мусульманскі свет; кемалізм; этатызм; Вафд; ісламскі фундаменталізм; ісламскі рэфармізм; шарыят
  • падзеі і іх даты: нацыянальная (кемалісцкая) рэвалюцыя ў Турцыі – 1919–1923 гг.; абвяшчэнне Турцыі рэспублікай – 23 кастрычніка 1923 г.; прыняцце першай рэспубліканскай канстытуцыі Турцыі – 20 красавіка 1924 г.; заснаванне шахскай дынастыі Пехлеві – 1925 г.; прызнанне Вялікабрытаніяй незалежнасці Афганістана – 1919 г.; прыняцце першых канстытуцый Афганістана, Егіпта – 1923 г.
  • імёны гістарычных дзеячаў: Мустафа Кемаль Атацюрк, Рэза-шах Пехлеві, Аманула-хан

Умець:

  • паказваць на карце краіны мусульманскага свету; даваць ім агульную характарыстыку
  • вызначаць прычыны і вынікі нацыянальнай (кемалісцкай) рэвалюцыі ў Турцыі
  • выдзяляць асноўныя палажэнні ідэалогіі кемалізму
  • тлумачыць прычыны ўстанаўлення аўтарытарных рэжымаў у Турцыі, Іране, Афганістане
  • называць мусульманскія краіны, якія дабіліся незалежнасці ў міжваенны перыяд
  • раскрываць уплыў ісламу на сацыяльна-палітычнае і культурнае жыццё мусульманскіх краін

Дадатковыя
матэрыялы

1.З прапанаванага спісу выберыце імёны лідараў нацыянальна-вызваленчага руху ў краінах мусульманскага свету:

Мустафа Кемаль
Мехмет IV
Аманула-хан
Чан Кайшы

2.З прапанаванага спісу выберыце асноўныя прынцыпы кемалізму:

рэспубліканізм
дэмакратызм
нацыяналізм
народны дабрабыт
этатызм

3.У адпаведнасці з Канстытуцыяй, прынятай у 1923 г., Егіпет ператвараўся ў:

4.Першая ў гісторыі Афганістана канстытуцыя была прынята ў:

5.Канчаткова аформіў раздзел арабскіх і еўрапейскіх уладанняў Асманскай імперыі:

6.Спадчынным шахам Ірана ў 1925 г. быў абвешчаны:

7.Прэзідэнтам Турэцкай рэспублікі ў 1923 г. стаў:

8.Шарыят – гэта:

9.Згодна з ідэалогіяй кемалізму, кіруючая роля дзяржавы ў эканоміцы, сацыяльнай сферы і інш. – гэта:

10.Устанавіце адпаведнасць:
-шарыят
-кемалізм
-фундаменталізм
-Вафд
Захаванне асноўных прынцыпаў ісламу часоў прарока Мухамеда і першых халіфаў-
Звод прававых і маральных нормаў паводзін мусульман, заснаванны на Каране-
Найбуйнейшая палітычная партыя Егіпта ў 1918–1953 гг., якая кіравала нацыянальна-вызваленчым рухам-
Ідэалагічная аснова рэвалюцыі ў Турцыі-