Пачатак Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай  войнаў
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: «дзіўная вайна», план «Барбароса»
  • падзеі і іх даты: Другая сусветная вайна – 1 верасня 1939 г. – 2 верасня 1945 г.; Вялікая Айчынная вайна – 22 чэрвеня 1941 г. – 9 мая 1945 г.; «дзіўная вайна» – верасень 1939 г. – май 1940 г.; пачатак вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну – 17 верасня 1939 г.; савецка-фінляндская вайна – 1939–1940 гг.; бітва за Маскву – 30 верасня 1941 г. – 20 красавіка 1942 г.; падпісанне Дэкларацыі Аб'яднаных Нацый – 1 студзеня 1942 г.
  • імёны гістарычных дзеячаў: Г.К. Жукаў, І.С. Конеў
  • перыядызацыю Другой сусветнай вайны

Умець:

  • характарызаваць знешнюю палітыку СССР у 1939–1940 гг.
  • апісваць ваенныя дзеянні пачатковага перыяду Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў; бітву за Маскву
  • тлумачыць прычыны няўдач Чырвонай Арміі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны
  • вызначаць значэнне бітвы за Маскву і стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
  • паказваць на карце дзяржавы-агрэсары – Германію, Італію, Японію; напрамкі дзеянняў нямецка-фашысцкіх войскаў пры нападзе на СССР летам–восенню 1941 г.; напрамкі дзеянняў савецкіх і нямецка-фашысцкіх войскаў падчас Маскоўскай бітвы

Дадатковыя
матэрыялы

1.План нападу фашысцкай Германіі на СССР насіў назву «Барбароса».

2.Другая сусветная вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 г.

3.Храналагічныя рамкі Вялікай Айчыннай вайны:

4.Міф аб непераможнасці нямецка-фашысцкай арміі развеяны пасля:

5.Пра каго ідзе размова: «Генерал, пасля Маршал Савецкага Саюза, адзін з арганізатараў абароны Масквы, камандуючы Заходнім фронтам, войскі якога 5–6 снежня 1941 г. разам з рэзервамі, што падышлі, перайшлі ў контрнаступленне і адкінулі ворага ад Масквы»?

6.Аперацыя «Тайфун» – гэта:

7.У агрэсіўны ваенна-палітычны блок уваходзілі дзяржавы:

8.Суаднясіце:
-становішча на Заходнім фронце першыя дзевяць месяцаў Другой сусветнай вайны
-савецка-фінляндская вайна 1939–1940 гг.
-стратэгічная канцэпцыя вядзення баявых дзеянняў у кароткія тэміны
-саюз дзяржаў, якія змагаліся ў гады Другой сусветнай вайны супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў
Антыгітлераўская кааліцыя-
«Дзіўная вайна»-
«Зімовая вайна»-
«Бліцкрыг»-

9.Да чэрвеня 1941 г. толькі дзве буйныя дзяржавы Еўропы захавалі поўную незалежнасць – СССР і .

Правільны адказ: Вялікабрытанія

10.Пачаткам стварэння антыгітлераўскай кааліцыі лічыцца год, калі 26 дзяржаў, якія асуджалі фашызм, падпісалі Дэкларацыю Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку.

Правільны адказ: 1942