Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
Меню

Ведаць:

  • гістарычнае паняцце: «карэнны пералом у ходзе вайны»
  • падзеі і іх даты: нападзенне Японіі на Пёрл-Харбар – 7 снежня 1941 г.; Сталінградская бітва – 17 ліпеня 1942 г. – 2 лютага 1943 г.; бітва каля в. Мідуэй (Ціхі акіян) – лета 1942 г.; бітва пры Эль-Аламейне – кастрычнік–лістапад 1942 г.; Курская бітва – 5 ліпеня – 23 жніўня 1943 г.; бітва за Дняпро – жнівень–снежань 1943 г.; капітуляцыя Італіі – 3 верасня 1943 г.; Тэгеранская канферэнцыя – 28 лістапада – 1 снежня 1943 г.
  • імёны гістарычных дзеячаў: Г.К. Жукаў, А.М. Васілеўскі, Б. Мантгомеры, І.В. Сталін, Ф.Д. Рузвельт, У. Чэрчыль

Умець:

  • апісваць ваенныя падзеі летам 1942–1943 гг. на розных тэатрах вайсковых дзеянняў
  • вызначаць значэнне падзей на савецка-германскім фронце летам 1942–1943 гг. для ходу Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў
  • характарызаваць рашэнні Тэгеранскай канферэнцыі
  • паказваць на карце месцы бітваў, што вызначылі карэнны пералом падчас Другой сусветнай вайны, – Сталінградскай, Курскай, пад Эль-Аламейнам, каля вострава Мідуэй; тэрыторыі, вызваленыя савецкімі войскамі да канца 1943 г.; Іран і яго сталіцу Тэгеран

Дадатковыя
матэрыялы

1.Перамога савецкіх войскаў пад Сталінградам паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

2.Капітуляцыя Італіі была падпісана 3 верасня 1945 г.

3.Вызначце храналагічныя рамкі Курскай бітвы:

4.19 лістапада 1942 г. – гэта дата:

5.«Адна з буйнейшых танкавых бітваў Другой сусветнай вайны адбылася 12 ліпеня 1943 г. У бітве былі задзейнічаны каля 1200 танкаў і самаходных гармат». Рэч ідзе аб бітве:

6.Асноўным пытаннем Тэгеранскай канферэнцыі было:

7.Лідары «вялікай тройкі» ў гады Другой сусветнай вайны – гэта кіраўнікі:

8.Суаднясіце:
-спыненне ваенных дзеянняў паміж супрацьстаяўшымі сіламі і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах
-саюз дзяржаў, якія змагаліся ў гады Другой сусветнай вайны супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў
-радыкальнае змяненне сіл у ходзе Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, якая характарызуецца пераходам ініцыятывы ў вядзенні ваенных дзеянняў да Савецкага Саюза і яго саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі
-першая за гады Другой сусветнай вайны сустрэча лідараў «вялікай тройкі» ў Іране
Антыгітлераўская кааліцыя-
Карэнны пералом-
Капітуляцыя-
Тэгеранская канферэнцыя-

9.Восенню 1942 г. брытанскія вайскі пад камандаваннем генерала Б.Мантгомеры разграмілі італа-нямецкую групоўку фельдмаршала Э.Ромеля ў бітве под у Паўночнай Афрыцы.

Правільны адказ: Эль-Аламейнам

10.У снежні г. ЗША аб’явілі вайну Японіі ў адказ на атаку і разгром сваёй ваенна-марской базы Пёрл-Харбар на Гавайскіх астравах.

Правільны адказ: 1941