Францыя
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: Чацвёртая рэспубліка, Пятая рэспубліка, Французская супольнасць, «галізм», «чырвоны май»
  • падзеі і іх даты: прыняцце Канстытуцыі Чацвёртай рэспублікі – 1946 г.; існаванне Чацвёртай рэспублікі – 1946–1958 гг.; паўстанне ў Алжыры («Алжырская праблема») – 1954–1962 гг.; прыняцце Канстытуцыі Пятай рэспублікі і пачатак яе існавання – 1958 г. (па сёняшні дзень); масавыя хваляванні ў Францыі («чырвоны май») – 1968 г.
  • імёны гістарычных дзеячаў: Шарль дэ Голь, Франсуа Мітэран

Умець:

  • характарызаваць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Францыі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны
  • вызначаць прычыны падзення Чацвёртай рэспублікі ў Францыі
  • характарызаваць напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі прэзідэнта Шарля дэ Голя
  • выяўляць прычыны і наступствы палітычнага крызісу ў Францыі ў 1968 г.
  • апісваць працэсы распаду Французскай каланіяльнай імперыі
  • параўноўваць напрамкі новага курсу «левага эксперымента» і неакансерватыўнай палітыкі ў Францыі
  • паказваць на карце Францыю і яе сталіцу г. Парыж, дзяржавы і краіны – члены Французскай супольнасці

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначце характарыстыку знешняй палітыкі Францыі ў 1960-я гг.:

2.Вызначце пункт, які прадугледжвала Канстытуцыя Францыі 1958 г.:

3.Вызначце тры правільныя сцверджанні:

Чацвёртая рэспубліка ў Францыі існавала ў перыяд 1958–1968 гг.
спыненне вайны ў Алжыры стабілізавала ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Францыі ў пачатку 1960-х гг.
каланіяльная вайна ў В`етнаме (1946–1954 гг.) завяршылася прызнаннем Францыяй незалежнасці В`етнама і прывяла да раздзялення гэтай дзяржавы на дзве часткі па 17-й паралелі
міграцыйны крызіс у Францыі абвастрыўся ў другім дзесяцігоддзі ХХІ ст.
Пятая рэспубліка – перыяд гісторыі Францыі з 1968 г. па цяперашні час

4.Устанавіце паслядоўнасць падзей:
-3
-5
-1
-2
-4
Выбранне прэзідэнтам Шарля дэ Голя-
Вяртанне Францыі ў ваенную арганізацыю НАТА-
Выбранне прэзідэнтам Франсуа Мітэрана-
Утварэнне замест Французскай каланіяльнай імперыі Французскай супольнасці-
Крызіс у Францыі, які пачаўся са студэнцкіх хваляванняў і выліўся ў дэманстрацыі, масавыя беспарадкі і амаль 10-мільённую ўсеагульную забастоўку; увайшоў у гісторыю як «чырвоны май»-

5.Вызначце асаблівасць унутрыпалітычнага жыцця Францыі ў пачатку 1980-х гг.:

6.Прычынамі палітычнага крызісу 1968 г. у Францыі сталі:

узмацненне ўмяшальніцтва дзяржавы ў сферу эканомікі і жорсткая рэгламентацыя працоўных адносін
прадастаўленне Францыяй незалежнасці Алжыру
аўтарытарны стыль кіраўніцтва прэзідэнта Шарля дэ Голя
ператварэнне Францыі ў дзяржаву-крэдытора
ідэя Шарля дэ Голя аб утварэнні аб`яднанай Еўропы без Амерыкі

7.Устанавіце адпаведнасць:
-канец 1950–1960-х гг.
-1981–1983 гг.
-1948–1949 гг.
-1946–1974 гг.
«Эканамічны цуд» у Францыі-
Дасягненне ў Францыі даваеннага ўзроўню вытворчасці -
Францыя – буйнейшы ў Заходняй Еўропе экспарцёр харчавання, эфектыўнасць вытворчасці і прадукцыйнасць працы перавышаюць сярэднія паказчыкі па Заходняй Еўропе, па тэмпах росту французская эканоміка саступае толькі японскай-
«Левы эксперымент» у Францыі; «замарожаныя» цэны на некаторыя тавары масавага спажывання, нацыяналізацыя буйнейшых і перадавых галін прамысловасці-

8.Палітыка Францыі з 1983 г. адпавядала асноўным напрамкам «неакансерватыўнай рэвалюцыі».

9.29 мая 1978 г. у Парыжы прайшла дэманстрацыя, дзе адным з лозунгаў быў «Дэ Голя ў адстаўку!».

10.У 1960-х гг. узровень жыцця ў Францыі быў адным з самых высокіх у свеце, аднак прэзідэнт дэ Голь у красавіку года добраахвотна склаў свае паўнамоцтвы.

Правільны адказ: 1969