Германія
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: «нямецкі эканамічны цуд», «новая ўсходняя палітыка», Берлінская сцяна
  • падзеі і іх даты: утварэнне ФРГ – 23 мая 1949 г.; утварэнне ГДР – 7 кастрычніка 1949 г.; будаўніцтва сцяны на мяжы Заходняга і Усходняга Берліна – 1961 г.; яе разбурэнне – 1989 г.; аб’яднанне Германіі – 3 кастрычніка 1990 г.
  • імёны гістарычных дзеячаў: К. Адэнаўэр, В. Брант, Г. Коль, А. Меркель

Умець:

  • характарызаваць становішча Германіі пасля Другой сусветнай вайны
  • апісваць працэс утварэння ФРГ і ГДР
  • параўноўваць эканамічнае развіццё ФРГ і ГДР
  • характарызаваць «нямецкі эканамічны цуд» па наступных крытэрыях: перадумовы, сутнасць, вынікі
  • апісваць «новую ўсходнюю палітыку» канцлера ФРГ В. Бранта
  • характарызаваць асноўныя мерапрыемствы неакансерватыўнай палітыкі ўрада Г. Коля
  • апісваць працэс аб'яднання ФРГ і ГДР у адзіную дзяржаву
  • вызначаць дасягненні і праблемы развіцця сучаснай Германіі
  • паказваць на карце зоны акупацыі Германіі, усталяваныя ў 1945 г.; тэрыторыі ФРГ і ГДР; тэрыторыю сучаснай ФРГ

Дадатковыя
матэрыялы

1.Запішыце год, калі Германія раскалолася на дзве дзяржавы: Федэратыўную Рэспубліку Германіі (ФРГ) і Германскую Дэмакратычную Рэспубліку (ГДР)
Адказ:

Правільны адказ: 1949

2.Вызначце тры правільныя сцверджанні:

на падставе Канстытуцыі 1949 г. Федэратыўная Рэспубліка Германія (ФРГ) абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай
прэзідэнт ФРГ – першая асоба дзяржавы, аднак рэальнае кіраванне краінай ажыццяўляе ўрад на чале з федэральным канцлерам
бундэстаг – гэта парламент ФРГ, члены якога выбіраюць федэральнага канцлера
усе федэральныя канцлеры ФРГ другой паловы ХХ ст. былі лідарамі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС)
федэральным канцлерам ФРГ становіцца лідар партыі ці кааліцыі партый, перамогшай на выбарах у бундэстаг

3.Устанавіце адпаведнасць:
-«новая ўсходняя палітыка»
-«нямецкі эканамічны цуд»
-«жалезная заслона»
-«вітрына» сацыялістычнага лагера ў Еўропе
-«халодная вайна»
Маскоўскі дагавор паміж ФРГ і СССР (1970 г.), Дагавор аб асновах адносін паміж ГДР і ФРГ (1972 г.)-
Падзел Берліна на чатыры зоны-
Фінансавая дапамога па плану Маршала-
Берлінская сцяна-
Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР)-

4.Размяркуйце федэральных канцлераў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ) у парадку іх выбрання на пасаду:
-1
-3
-2
-4
Конрад Адэнаўэр-
Вілі Брант-
Гельмут Коль-
Ангела Меркель-

5.Напішыце год, калі адбылося далучэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР) да Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ)
Адказ:

Правільны адказ: 1990

6.Канцлер Германіі Г. Коль праводзіў неакансерватыўную палітыку, вынікам якой стаў паступовы эканамічны , што цягнуўся з 1983 г. і амаль да 1990 г. Заходнегерманская марка стала адной з асноўных валют свету.

Правільны адказ: пад’ём

7.У пачатку ХХI ст. у Германіі была вырашана міграцыйная праблема, у краіне прыпынілася дзейнасць неанацысцкіх арганізацый.

8.Асноўнымі прычынамі «эканамічнага цуду» другой паловы 1950-х гг. у Заходняй Германіі з’яўляліся:

скарачэнне выдаткаў на сацыяльныя праграмы
фінансавая дапамога, атрыманая па плану Маршала; нязначныя выдаткі на абарону
нацыяналізацыя вытворчасці
выкарыстанне перадавых тэхналогій і сканцэнтраванасць у Заходняй Германіі асноўных запасаў сыравіны (жалезная руда, каменны вугаль)
працавітасць і дысцыплінаванасць нямецкага народа, высокая кваліфікацыя рабочых кадраў, адносна танная рабочая сіла

9.Вызначце рысы, характэрныя для развіцця Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР) ў 1950–80-я гг.:

уваходжанне ГДР у Еўрапейскі Саюз
уцёкі ўсходніх немцаў у ФРГ
усталяванне ўладамі ГДР строгага кантролю на мяжы Заходняга і Усходняга Берліна і ўзвядзенне там у 1961 г. бетоннай сцяны, разбуранай у 1989 г.
адносна высокі ўзровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва ў ГДР
уваходжанне ГДР у НАТА

10.Вызначце тры правільныя сцверджанні:

«новая ўсходняя палітыка», якую праводзіў канцлер Вілі Брант і Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ) была накіравана на супрацоўніцтва з усходнееўрапейскімі краінамі, уключаючы ГДР
уваходжанне ўсходнегерманскіх зямель у склад ФРГ адбылося лёгка і прывяло да хуткага гарманічнага аб`яднання дзяржаў
на тэрыторыі ФРГ размешчана ядзерная зброя НАТА
канцлер Германіі Ангела Меркель выступала за паглыбленне еўрапейскай дэзінтэграцыі
ФРГ прыняла ўдзел у стварэнні Еўрапейскага эканамічнага супольніцтва (ЕЭС)