Італія
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: мафія, карупцыя, палітычны тэрарызм, экстрэмісцкія арганізацыі, неафашызм, нелегальны сектар эканомікі
  • падзеі і іх даты: абвяшчэнне Італіі рэспублікай – 1946 г.; прыняцце Канстытуцыі Італіі – 1947 г.; аперацыя «Чыстыя рукі» (барацьба супраць карупцыі) – 1992 г.
  • імёны гістарычных дзеячаў: Альда Мора, Джузэпэ Контэ

Умець:

  • характарызаваць становішча Італіі пасля Другой сусветнай вайны
  • тлумачыць прычыны ўстанаўлення рэспублікі ў Італіі
  • характарызаваць «італьянскі эканамічны цуд» у 1950-я – першай палове 1960-х гг.
  • параўноўваць эканамічнае развіццё Поўдня і Поўначы Італіі
  • вызначаць асаблівасці ўнутранай і знешняй палітыкі Італіі ў другой палове XX – пачатку XXI ст.
  • выяўляць праблемы эканамічнага развіцця Італіі на сучасным этапе
  • паказваць на карце тры эканамічныя раёны Італіі, якія адрозніваюцца па ўзроўні развіцця: Поўнач, Поўдзень, Цэнтр

Дадатковыя
матэрыялы

1.Запішыце год, калі Італія была абвешчана рэспублікай:
Адказ:

Правільны адказ: 1946

2.Вызначце тры правільныя сцверджанні:

Італія атрымала фінансавую дапамогу па плану Маршала толькі пасля ўвядзення ў склад урада камуністаў
пазіцыі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (ХДП) Італіі былі моцнымі ў другой палове 1940-х-1950-х гг., а ў сярэдзіне 1960-х гг. істотна аслабелі
на Поўдні Італіі ў параўнанні з астатнімі часткамі краіны быў вышэйшым узровень урбанізацыі, індустрыялізацыі, сацыяльна-эканамічнага развіцця
вядучай галіной эканомікі Італіі ў пачатку 1990-х гг. стала машынабудаванне
палітычны рэжым Італіі часам называюць «стабільнай нестабільнасцю»

3.Устанавіце паслядоўнасць падзей:
-4
-1
-5
-2
-3
Прыняцце ў Італіі адной з самых дэмакратычных Канстытуцый у свеце-
Ператварэнне Італьянскай камуністычнай партыі (ІКП) ў самую ўплывовую на Захадзе камуністычную партыю-
Забойства дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Італіі, лідара ХДП Альда Мора-
Аперацыя «Чыстыя рукі»-
Фарміраванне ўрадаў прадстаўнікамі буйных палітычных блокаў-

4.Асноўнымі прычынамі «эканамічнага цуду» другой паловы 1950-х –першай паловы 1960-х гг. у Італіі з’явіліся:

пратэкцыянісцкая палітыка ўрада хрысціянскіх дэмакратаў
уваходжанне Італіі ў агульны рынак Еўрапейскага эканамічнага супольніцтва (ЕЭС)
замацаванне ў Канстытуцыі права народа на працу, забастоўкі, сацыяльнае забеспячэнне
рост аб’ёму прамысловай вытворчасці Італіі за перыяд 1953–1962 гг. у тры разы
значныя інвестыцыі буйнейшых італьянскіх манапалістаў-алігархаў у эканоміку

5.Напішыце агульную назву тайнай злачыннай арганізацыі, якая дзейнічае метадамі шантажу, подкупу, гвалту і забойстваў
Адказ:

Правільны адказ: мафія

6.У 1970-я гг. шэраг палітычных сіл Італіі выкарыстоўвалі тактыку , у выніку чаго пацярпелі сотні людзей. Найбуйнейшай экстрэмісцкай арганізацыяй былі «Чырвоныя брыгады».

Правільны адказ: тэрору

7.Устанавіце адпаведнасць:
-другое дзесяцігоддзе ХХІ ст.
-пачатак 1990-х гг.
-першая палова 1970-х гг.
-першая палова 1960-х гг.
-другая палова 1980-х гг.
Эканамічны ўздым, ператварэнне Італіі ў індустрыяльную краіну, краіна ўвайшла ў сямёрку мацнейшых дзяржаў свету-
Эканамічны крызіс, рост беспрацоўя, забастовачны рух-
Палітыка жорсткай эканоміі ва ўмовах мадэрнізацыі эканомікі, частковая прыватызацыя дзяржсектару, замарожванне заработнай платы, скарачэнне сацыяльных выдаткаў-
Ператварэнне Італіі ў развітую індустрыяльную краіну -
Падзенне нараджальнасці, павелічэнне пенсійнага ўзросту да 67 гадоў, наплыў імігрантаў-

8.Сімвалам аўтамабільнай прамысловасці Італіі стаў завод па вытворчасці аўтамабіляў «Ford»

9.Вызначце характэрныя рысы знешнепалітычнага развіцця Італіі ў другой палове 1940-х гг. – пачатку ХХІ ст.:

узброеныя сілы Італіі абмяжоўваліся згодна дагавору 1947 г., а асноўны закон зафіксаваў адмову краіны ад вайны як сродка вырашэння міжнародных канфліктаў
Італія праводзіла прасавецкі знешнепалітычны курс
Італія стала членам НАТА, Еўрасаюза і АВД
урад Італіі падтрымаў ваенную аперацыю ЗША супраць Ірака ў 2003 г.
італьянскія салдаты былі задзейнічаны ў Косаўскай аперацыі НАТА

10.Вызначце прыкмету ўнутрыпалітычнага крызісу Італіі ў 1970–1980-х гг.