краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы (ЦПУЕ), якія з 1947 г. па 1991 г. уваходзілі ў сусветную сацыялістычную сістэму
гістарычныя паняцці: Савет эканамічнай узаемадапамогі (СЭУ), «будапешцкая восень», «пражская вясна», «дактрына Брэжнева», «аксамітныя рэвалюцыі», «шокавая тэрапія»
падзеі і іх даты: дзейнасць СЭУ – 1949–1991 гг.; палітычны крызіс у ГДР – 1953 г.; «будапешцкая восень» – 1956 г.; «пражская вясна» – 1968 г.; «аксамітныя рэвалюцыі» – 1989–1991 гг.; утварэнне Чэхіі і Славакіі – 1 студзеня 1993 г.; абвяшчэнне суверэнітэту краін былой СФРЮ – 1991–1992 гг.; баснійскі канфлікт – 1992–1995 гг.; ваенная аперацыя НАТА супраць Югаславіі – 1999 г.
імёны гістарычных дзеячаў: І.Б. Ціта, А. Дубчак, Л. Валенса, В. Ярузельскі, В. Гавел, С. Мілошавіч
Умець:
характарызаваць асноўныя этапы пасляваеннага развіцця краін ЦПУЕ пасля Другой сусветнай вайны
устанаўліваць прычыны палітычнага крызісу ў шэрагу краін ЦПУЕ, «аксамітных рэвалюцый», краху сацыялізму ў іх
апісваць падзеі «будапешцкай восені»; «пражскай вясны», «аксамітных рэвалюцый»
тлумачыць прычыны абвастрэння нацыянальнага пытання ў краінах ЦПУЕ; грамадзянскай вайны ў Югаславіі
характарызаваць працэсы інтэграцыі краін ЦПУЕ ў еўрапейскія структуры і НАТА