СССР у 1945–1953 гг.
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: «Ленінградская справа», рэпрэсіі, касмапалітызм
  • падзеі і іх даты: 1946–1950 гг. – чацвёрты пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі СССР
  • 1946 г. – пераўтварэнне Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР
  • 1947 г. – адмена картачнай сістэмы
  • 1947 г. – грашовая рэформа
  • 1949 г. – першае выпрабаванне атамнай зброі ў СССР
  • 1952 г. – XIX з’езд Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў). Партыя атрымала новую назву – Камуністычная партыя Савецкага Саюза (КПСС)
  • 1949–1950 гг. – «Ленінградская справа»
  • 5 сакавіка 1953 г. – смерць І.В. Сталіна

Умець:

  • характарызаваць сацыяльна-эканамічнае становішча СССР пасля Вялікай Айчыннай вайны, вынікі аднаўленчага перыяду, унутраную палітыку савецкай дзяржавы
  • тлумачыць прычыны неабходнасці распрацоўкі атамнай зброі ў СССР і прыярытэтныя задачы ў галіне знешняй палітыкі
  • паказваць на карце тэрыторыі, якія перайшлі да СССР пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны

Дадатковыя
матэрыялы

1.Галоўнай задачай, якая стаяла перад СССР у першыя пасляваенныя гады, было аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі?

2.Людскія страты СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны склалі 27 млн чалавек?

3.Адным з буйнейшых палітычных працэсаў пасляваеннага часу стала:

4.Вызначце значэнне першага выпрабавання ў СССР ядзернай зброі:

5.Да крыніц аднаўлення народнай гаспадаркі СССР у гады чацвёртай пяцігодкі адносяцца:

прымяненне рабочай сілы ваеннапалонных і зняволеных
германскія рэпарацыі
пастаўка краінамі Заходняй Еўропы і ЗША ў СССР сыравіны, тэхнікі і прамысловага абсталявання
выкарыстанне сродкаў аграрнага сектара
замежныя крэдыты і займы

6.Прачытайце вытрымку з дакумента і выберыце дзве асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі ў СССР: «Мы звяртаемся да Вас з просьбай растлумачыць, у чым прычына, што тут у нас з году ў год увесь ураджай прыходзіцца здаваць, не размяркоўваць ні грама на працадні, чым падрываецца эканоміка калгасаў і падрываецца ў калгаснікаў жаданне працаваць. Мы разумеем, што ў перыяд вайны патрабавалася для забеспячэння арміі больш хлеба, мы з радасцю аддавалі ўсё, … не шкадавалі нічога, каб перамагчы ворага… Зараз мы дзяржаўны план выканалі датэрмінова на 200%... Але, нягледзячы на гэта, абкам УКП(б) і райкам давялі нам і ўсім калгасам цвёрдае заданне на звышпланавую здачу, якое перавышае ў некалькі разоў дзяржаўныя планы, так што на працадні размяркоўваць няма чаго, і нават насення не хопіць засыпаць поўнасцю, каб пасеяць у 1949 г.»

захаванне калгаснай сістэмы ў сельскай гаспадарцы
панаванне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання
увядзенне дэмакратычных метадаў кіравання эканомікай
пераважнае развіццё сельскай гаспадаркі
высокі ўзровень жыцця працаўнікоў сельскай гаспадаркі

7.Устанавіце адпаведнаць:
-розныя меры прымушэння, а таксама іншае пазбаўленне або абмежаванне правоў і свабод асоб, якія прызнаваліся небяспечнымі для дзяржавы
-вышэйшы орган заканадаўчай улады ў СССР
-узвелічэнне адной асобы (зазвычай дзяржаўнага дзеяча) сродкамі масавай інфармацыі, у творах мастацтва, дзяржаўных дакументах, законах
-орган выканаўчай улады, у які быў пераўтвораны Савет Народных Камісараў СССР
Рэпрэсіі-
Савет Міністраў СССР-
Культ асобы-
Вярхоўны Савет СССР-

8. Устанавіце адпаведнаць:
-першае выпрабаванне атамнай бомбы ў СССР
-пачатак чацвёртай пяцігодкі
-Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў) атрымала новую назву – Камуністычная партыя Савецкага Саюза (КПСС)
1946 г.-
1952 г.-
1949 г.-

9.У 1947 г. у СССР была праведзена рэформа.

Правільны адказ: грашовая

10.Светапогляд сусветнага грамадзянства, якое ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі: