СССР у 1953 г. – сярэдзіне 1960-х гг.
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: валюнтарызм, дэсталінізацыя, цаліна, «адліга», палітыка мірнага суіснавання, рэабілітацыя
  • падзеі і іх даты: 1953–1964 гг. – гады праўлення М.С. Хрушчова
  • 1954 г. – пачатак праграмы асваення цаліны
  • люты 1956 г. – ХХ з'езд КПСС, асуджэнне культа Сталіна
  • 4 кастрычніка 1957 г. – запуск СССР першага ў свеце штучнага спадарожніка Зямлі
  • 1959–1965 гг. – сямігадовы план развіцця народнай гаспадаркі
  • 12 красавіка 1961 г. – першы ў свеце палёт чалавека – савецкага касманаўта Юрыя Аляксеевіча Гагарына ў космас
  • кастрычнік1961 г. – XXII з'езд КПСС. Прыняцце Праграмы пабудовы камунізму ў СССР
  • імёны гістарычных дзеячаў: Л.П. Берыя, Г.М. Маленкоў, М.С. Хрушчоў, Ю.А. Гагарын
  • змены ў кіраўніцтве СССР пасля смерці І.В. Сталіна
  • галоўныя дасягненні СССР у асваенні ядзернай энергіі і касмічнай прасторы
  • прычыны зняцця М.С. Хрушчова з усіх пасад, якія ён займаў

Умець:

  • характарызаваць сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і знешнепалітычнае становішча СССР у 1953–1964 гг.
  • тлумацыць праяўленні «адлігі» ў грамадскім жыцці савецкага грамадства

Дадатковыя
матэрыялы

1.На XXII з’ездзе КПСС, які адбыўся ў 1961 г., была прынята новая Праграма партыі, якая ўзяла напрамак на пабудову камунізму ў СССР.

2.У гады сямігодкі (1959–1965) ішло актыўнае будаўніцтва прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, таннага і практычнага жылля.

3.ХХ з’езд КПСС адбыўся ў:

4.На ХХ з’ездзе КПСС М.С. Хрушчоў выступіў з дакладам:

5.З 1958 па 1964 гг. М.С. Хрушчоў займаў пасады:

Старшыні Савета Міністраў СССР
Першага сакратара ЦК КПСС
Міністра замежных спраў СССР
Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
Міністра ўнутраных спраў СССР

6.Прачытайце гістарычны дакумент і выберыце тры правільныя сцвярджэнні:
«У Савецкай краіне ўвасоблены ў жыццё прынцып сацыялізму: «Ад кожнага – па здольнасцях, кожнаму – па працы». Пабудова камуністычнага грамадства стала непасрэднай практычнай задачай савецкага народа.
Галоўная эканамічная задача партыі і савецкага народа заключаецца ў тым, каб на працягу двух дзесяцігоддзяў стварыць матэрыяльна-тэхнічную базу камунізму…
Зыходзячы з гэтага, КПСС намячае павялічыць аб`ём прамысловай прадукцыі:
на працягу бліжэйшых 10 гадоў – прыкладна ў два з паловай разы і перасягнуць узровень прамысловай вытворчасці ЗША;
на працягу 20 гадоў – не менш чым у шэсць разоў і пакінуць далёка ззаду цяперашні агульны аб`ем прамысловай вытворчасці ЗША»
.

СССР плануе на працягу бліжэйшых 10 гадоў перасягнуць узровень прамысловай вытворчасці ЗША ў дзесяць з паловай разоў
у заданні прадстаўлена вытрымка з Праграмы КПСС 1961 г.
асноўнай мэтай партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР з`яўляецца стварэнне на працягу 20 гадоў матэрыяльна-тэхнічнай базы капіталізму
асноўнай задачай савецкага народа аўтары дакумента лічаць пабудову камуністычнага грамадства
згодна дакументу плануецца на працягу 20 гадоў павялічыць аб`ем прамысловай прадукцыі ў СССР не менш чым у шэсць разоў

7.Суаднясіце дату і падзею:
-савецкі касмічны карабель упершыню дасягнуў Месяца, пакінуўшы на ім вымпел СССР
-запушчаны першы штучны спадарожнік Зямлі
-у космасе пабывала першая жанчына – В.У. Церашкова
-праведзены першы групавы касмічны палёт А.Р. Нікалаева і П.Р. Паповіча
1957 г.-
1959 г.-
1962 г.-
1963 г.-

8.Суаднясіце тэрмін і яго азначэнне:
-аднаўленне добрага імя і правоў нявінна пацярпелых
-перыяд у гісторыі СССР у другой палове 1950-х – першай палове 1960-хгг., звязаны са змякчэннем палітычнага рэжыму пасля смерці І.В. Сталіна, паступовым пераадольваннем культа яго асобы і пачаткам частковай рэабілітацыі нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій
-адвольныя рашэнні ў гаспадарчай практыцы, якія не ўлічваюць аб`ектыўных ўмоў і навукова абгрунтаваных рэкамендацый
Валюнтарызм-
«Адліга»-
Рэабілітацыя-

9.12 красавіка 1961 г. на калязямную арбіту запушчаны першы пілатаваны карабель «Усход» з чалавекам на борце. Палёт здзейсніў .

Правільны адказ: Гагарын

10.У 1954 г. пачалася праграма асваення – урадлівых неўзараных зямель Казахстана.

Правільны адказ: цаліны