гістарычныя паняцці: дысідэнцкі рух, «застой», інтэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі, разрадка міжнароднай напружанасці, гаспадарчы разлік, экстэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі
падзеі і іх даты: 1965 г. – пачатак эканамічнай рэформы ў СССР («касыгінская рэформа»)
1966–1970 гг. – восьмая пяцігодка
1971 г. – XXIV з'езд КПСС, замацаванне высновы аб пабудове «развітога сацыялізму»
1975 г. – Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, падпісанне Хельсінскага заключнага акта
1977 г. – прыняцце Канстытуцыі СССР, у якой былі адлюстраваны важнейшыя палажэнні канцэпцыі «развітога сацыялізму»
1979–1989 гг. – вайна ў Афганістане
імёны гістарычных дзеячаў: Л.І. Брэжнеў, А.М. Касыгін
змены ў ідэалагічнай канцэпцыі СССР пры Л.І. Брэжневе
Умець:
характарызаваць эканамічную рэформу ў СССР, палітычны рэжым савецкай дзяржавы ў 1960-я – пачатку 1980-х гг.
тлумачыць прычыны згортвання рэформы сярэдзіны 1960-х гг., прычыны «застою» (стагнацыі) у эканамічным развіцці СССР у пачатку 1980-х гг.
вызначаць асноўныя накірункі знешняй палітыкі Савецкага Саюза ў другой палове 1960-х – пачатку 1980-х гг.