Палітыка перабудовы і распад СССР
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: галоснасць, дэмакратызацыя, «новае палітычнае мысленне», перабудова, «парад суверэнітэтаў», разрадка міжнародной напружанасці
  • падзеі і іх даты: красавік 1985 г. – Пленум ЦК КПСС: пачатак перабудовы, 26 красавіка 1986 г. – аварыя на Чарнобыльскай АЭС, 1989 г. – вывад савецкіх войскаў з Афганістана, 25 мая – 9 чэрвеня 1989 г. – I З’езд народных дэпутатаў СССР, 15 сакавіка 1990 г. – абранне М.С. Гарбачова Прэзідэнтам СССР, 19 – 21 жніўня 1991 г. – Жнівеньскі путч, 8 снежня 1991 г. – падпісанне Б.М. Ельцыным, С.С. Шушкевічам і Л.М. Краўчуком пагаднення аб роспуску СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
  • імёны гістарычных дзеячаў: М.С. Гарбачоў, Б.М. Ельцын, А.Д. Сахараў, С.С. Шушкевіч, Л.М. Краўчук

Умець:

  • характарызаваць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча СССР у гады перабудовы
  • тлумачыць прычыны пераходу да палітыкі перабудовы, вызначаць прычыны абвастрэння нацыянальнага пытання ў СССР і яго распаду
  • параўноўваць мэты, якія былі пастаўлены на пачатак правядзення палітыкі перабудовы, і яе вынікі
  • характарызаваць новую палітычную канцэпцыю М.С. Гарбачова і Савецкага Саюза ў вобласці знешняй палітыкі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Да сярэдзіны 1980-х гг. у СССР усё больш прыкметнымі сталі крызісныя з’явы: спад вытворчасці, харчовыя складанасці, дэфіцыт у эканоміцы?

2.Інстытут прэзідэнцтва ў СССР быў уведзены ў 1989 г.?

3.Паняцці «перабудова», «паскарэнне», «галоснасць» звязаныя з палітыкай:

4.Галоўным вынікам пагаднення 8 снежня 1991 г. з’яўляецца:

5.Рэформы палітычнай сістэмы СССР, якія адносяцца да перыяду перабудовы:

скліканне З`езда народных дэпутатаў СССР
прыняцце Канстытуцыі «развітога сацыялізму»
увядзенне пасады Прэзідэнта СССР
правядзенне выбараў усіх узроўняў на дэмакратычнай аснове
адмова ад шматпартыйнасці

6.Адзначце працэсы, падзеі і мерапрыемствы, якія характэрныя для перыяду перабудовы ў галіне знешняй палітыкі:

распад сацыялістычнай сістэмы і спыненне існавання Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ)
вывядзенне савецкіх войскаў з Афганістана
увядзенне савецкіх войскаў у Афганістан
нармалізацыя адносін Усход-Захад праз раззбраенне
уступленне СССР у НАТА

7.Суаднясіце дату і падзею:
-пачатак работы I З`езда народных дэпутатаў СССР
-падпісанне пагаднення аб роспуску СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
-рэферэндум па пытанні аб захаванні абноўленага СССР
-аварыя на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка1986 г.-
25 мая 1989 г.-
8 снежня 1991 г.-
17 сакавіка 1991 г.-

8.Устанавіце адпаведнасць паміж паняццем і яго азначэннем:
-форма непасрэднага волевыяўлення грамадзян , што выказваецца шляхам галасавання па найбольш значных пытаннях агульнадзяржаўнага, рэгіянальнага або мясцовага маштабу
-маштабныя змены ў ідэалогіі, эканамічным і палітычным жыцці СССР у другой палове 1980-х гг.
-прыняцце Вярхоўнымі Саветамі саюзных рэспублік дэкларацый аб незалежнасці
-адкрытае асвятленне негатыўных бакоў жыцця савецкага грамадства
галоснасць-
рэферэндум-
«парад суверэнітэтаў»-
перабудова-

9.Прачытайце дакумент.
«Па звестках з дакладных крыніц, Прэзідэнт СССР М.С. Гарбачоў, адхілены ў ноч на 19 жніўня ад улады Дзяржаўным камітэтам па надзвычайным становішчы «у сувязі з няздольнасцю кіраваць дзяржавай з-за стану здароўя», знаходзіцца зараз пад хатнім арыштам на дачы ў Крыме».
Падзея, апісаная ў дакуменце, адбылася ў годзе.

Правільны адказ: 1991

10.Прачытайце ўрывак з выступлення аднаго з кіраўнікоў Савецкага Саюза.
«Дарагія суайчыннікі! Суграмадзяне! У сілу сітуацыі, якая склалася з утварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў, я спыняю сваю дзейнасць на пасадзе Прэзідэнта СССР. Прымаю гэтае рашэнне па прынцыповых меркаваннях. Я цвёрда выступаў за самастойнасць, незалежнасць народаў, суверэнітэт рэспублік. Але адначасова і за захаванне Саюзнай дзяржавы, цэласнасці краіны. Падзеі пайшлі па іншым шляху. Узяла верх лінія на расчляненне краіны і раз’яднанне дзяржавы, з чым я не магу пагадзіцца».
Напішыце яго прозвішча: .

Правільны адказ: Гарбачоў