Распад каланіяльнай сістэмы
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: дэкаланізацыя, краіны «трэцяга свету», Рух недалучэння, апартэід, неакаланіялізм
  • падзеі і іх даты: 1960 г. – «год Афрыкі»;  г. – афармленне Руху недалучэння; 1948–1994 гг. – перыяд апартэіду ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (ПАР)
  • імёны гістарычных дзеячаў: Нельсан Мандэла, Джавахарлал Неру
  • этапы працэсу дэкаланізацыі краін Азіі і Афрыкі

Умець:

  • характарызаваць асноўныя этапы працэсу дэкаланізацыі краін Азіі і Афрыкі
  • выяўляць праблемы краін, якія вызваліліся і сталі на шлях развіцця
  • тлумачыць уплыў «халоднай вайны» на развіццё краін «трэцяга свету»
  • раскрываць сутнасць неакаланіялізму
  • паказваць на карце дзяржавы Азіі і Афрыкі, якія атрымалі незалежнасць – Індыю, Пакістан, Алжыр, Анголу і інш.

Дадатковыя
матэрыялы

1.Распад каланіяльнай сістэмы пачаўся ў:

2.«Годам Афрыкі» называюць:

3.Краінамі «трэцяга свету» з сярэдзіны 1950-х да пачатку 1990-х гг. называлі:

4.Лідарам Руху недалучэння стала дзяржава:

5.Суаднясіце краіну і імя палітычнага дзеяча:
-Нельсан Мандэла
-Джавахарлал Неру
-Пол Пот
Камбоджа-
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка-
Індыя-

6.Сістэма нераўнапраўных (эканамічных і палітычных) адносін, што навязваецца суверэнным краінам Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі і накіравана на захаванне эксплуатацыі і залежнасці гэтых краін, называецца .

Правільны адказ: неакаланіялізм

7.Палітыка, у ходзе якой карэннае насельніцтва краіны было абавязана пражываць у спецыяльных рэзервацыях, а таксама пазбаўлялася ўсіх грамадзянскіх правоў, называецца:

8.Суаднясіце тэрмін і яго азначэнне:
-працэс набыцця незалежнасці і поўнага суверэнітэту дамініёнамі, падмандатнымі тэрыторыямі, калоніямі, пратэктаратамі
-перыяд у сусветнай гісторыі з 1946 да канца 1980-х гг., што характарызуецца процістаяннем паміж двума блокамі дзяржаў, цэнтрам аднаго з якіх выступаў СССР, а другога – ЗША
-залежная тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай замежнай дзяржавы, без самастойнай палітычнай і эканамічнай улады, што кіруецца на аснове асаблівага рэжыму
калонія-
дэкаланізацыя-
«халодная вайна»-

9.Выберыце тры краіны Азіі і Афрыкі, якія развіваліся па капіталістычнаму шляху:

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Турэцкая Рэспубліка
Карэйская Народная Дэмакратычная Рэспубліка
Кітайская Народная Рэспубліка
Японія

10.Рух недалучэння канчаткова аформіўся ў г.

Правільны адказ: 1961