Сусветны эканамічны крызіс і краіны Захаду
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: сусветны эканамічны крызіс, «новы курс», экстрэмізм
  • асноўныя даты і падзеі: 1929–1933 гг. – сусветны эканамічны крызіс; 1932 г. – перамога на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША дэмакрата Ф. Рузвельта; 1933 г. – пачатак правядзення «новага курсу» Ф. Рузвельта; 1933 – прыход фашыстаў да ўлады ў Германіі
  • імёны гістарычных дзеячаў: Ф.Д. Рузвельт, А. Гітлер

Умець:

  • тлумачыць прычыны і называць асаблівасці сусветнага эканамічнага крызісу
  • выяўляць наступствы сусветнага эканамічнага крызісу
  • характарызаваць варыянты выхаду заходніх краін з сусветнага эканамічнага крызісу
  • вызначаць прычыны, якія спрыялі прыходу нацыстаў (фашыстаў) да ўлады ў Германіі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Найбольшы спад вытворчасці ў ходзе сусветнага эканамічнага крызісу назіраўся ў Германіі і ЗША.

2.Фашысты прыйшлі да ўлады ў Германіі, зняўшы са сваёй пасады прэзідэнта Паўля фон Гіндэнбурга.

3.Суаднясіце дату і падзею:
-перамога на выбарах прэзідэнта ў ЗША дэмакрата Ф. Д. Рузвельта
-абвальнае падзенне курсу каштоўных папер на Нью-Ёркскай біржы
-пачатак правядзення палітыкі «новага курсу» ў ЗША
-А. Гітлер заняў пасаду рэйхсканцлера Германіі
1932 г.-
сакавік 1933 г.-
24 кастрычніка 1929 г.-
30 студзеня 1933 г.-

4.Суаднясіце краіну і шлях выхаду з эканамічнага крызісу, абраны ёю:
-Германія
-ЗША
-Францыя
Буржуазна-рэфармісцкі -
Таталітарны -
Сацыял-рэфармісцкі -

5.З прапанаванага спісу выберыце прычыны сусветнага эканамічнага крызісу 1929–1933 гг.:

з`яўленне новых тэхналогій і масавая вытворчасць тавараў
нізкія пакупніцкія магчымасці насельніцтва
спекуляцыі каштоўнымі паперамі на фондавых біржах
спад рэвалюцыйнага руху
усталяванне фашысцкіх рэжымаў у шэрагу краін Еўропы

6.З прапанаванага спісу выберыце палажэнні, якія характарызуюць палітыку «новага курсу» ў ЗША:

скарачэнне аб`ему грамадскіх работ, што фінансуюцца дзяржавай
стабілізацыя банкаўскай сістэмы
прыняцце законаў аб аднаўленні прамысловасці
стварэнне спецыяльных праграм па падтрымцы сельскай гаспадаркі
адмена дапамогі беспрацоўным

7.З прапанаванага спісу выберыце мерапрыемствы, якія былі праведзены ў Германіі пасля прыходу фашыстаў да ўлады:

пашырэнне правоў рэйхстага (парламента)
урад атрымаў права выдаваць заканадаўчыя акты
з`яўленне канцэнтрацыйных лагераў
свабодная дзейнасць палітычных партый
чыстка бібліятэк і знішчэнне ідэалагічна «шкодных» кніг

8.Напішыце тэрмін, які пазначае прыхільнікаў крайніх поглядаў і гвалтоўных дзеянняў, накіраваных супраць палітычнага, рэлігійнага і сацыяльнага ладу
Адказ:

Правільны адказ: Экстрэмісты або экстрэмісты

9.Напішыце прозвішча прэзідэнта ЗША, які прапанаваў правесці рэформы з мэтай выхаду краіны з крызісу –
Адказ:

Правільны адказ: Рузвельт

10.Негатыўны ўплыў на развіццё эканомікі ў перыяд сусветнага эканамічнага крызісу садзейнічаў факт выплаты .

Правільны адказ: рэпарацый