Міжнародныя адносіны ў 1930-х гг.
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: аншлюс Аўстрыі, Стальны пакт, Антыкамінтэрнаўскі пакт, палітыка «прымірэння» агрэсара, сістэма калектыўнай бяспекі
  • асноўныя даты і падзеі: 1933 г. – выхад Германіі і Японіі з Лігі Нацый; 12 сакавіка 1938 г. – аншлюс Аўстрыі; 25 лістапада 1936 г. – падпісанне Антыкамінтэрнаўскага пакта; 22 мая 1939 г. – падпісанне «Стальнога пакта»; 29–30 верасня 1938 г. – Мюнхенская канферэнцыя; 23 жніўня 1939 г. – падпісанне Дагавора аб ненападзе паміж СССР і Германіяй; верасень 1939 г. – падпісанне Дагавора аб дружбе і мяжы паміж СССР і Германіяй
  • імёны гістарычных дзеячаў: Н. Чэмберлен, Э. Даладзье, А. Гітлер, Б. Мусаліні

Умець:

  • характарызаваць міжнародную абстаноўку і агрэсіўную палітыку фашысцкіх дзяржаў у
    1930-ыя гг.
  • тлумачыць наступствы Мюнхенскага пагаднення, прычыны заключэння Дагавора аб ненападзе паміж СССР і Германіяй
  • называць прычыны няўдачы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі
  • вызначаць прычыны крызісу і краху Версальска-Вашынгтонскай сістэмы
  • паказваць на карце дзяржавы мірнага і фашысцкага блокаў
  • выказваць свае адносіны да дзеянняў Лігі Нацый, палітыкі заходніх краін

Дадатковыя
матэрыялы

1.Палітыка Вялікабрытаніі і Францыі ў другой палове 1930-х гг. атрымала назву «палітыка прымірэння» агрэсара.

2.У міжваенны перыяд у Еўропе атрымалася стварыць сістэму калектыўнай бяспекі.

3.Суаднясіце дзеянні Германіі, якія парушаюць Версальскі дагавор, і даты гэтых падзей:
-заняцце нямецкімі войскамі Рэйнскай дэмілітарызаванай зоны
-увядзенне ўсеагульнай воінскай павіннасці
-прызнанне прынцыпу «роўнасці ва ўзбраеннях» з боку заходніх дзяржаў
-выхад з Лігі Нацый
1932 г.-
1933 г.-
1936 г.-
1935 г.-

4.Суаднясіце міжнародны дагавор і краіны, якія яго падпісалі:
-Германія, Італія, Японія
-Германія, Японія
-Германія, Італія
«Стальны пакт»-
Траісты пакт-
Антыкамінтэрнаўскі пакт-

5.З прапанаванага спісу выберыце палажэнні Дагавора аб ненападзе паміж СССР і Германіяй ад 23 жніўня 1939 года:

утрымліваў дадатковы сакрэтны пратакол аб размежаванні сфер інтарэсаў
тэрмін дзеяння дагавора складаў 10 гадоў
сферай інтарэсаў СССР абвяшчаліся Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна, Латвія, Эстонія, Бесарабія
сферай інтарэсаў Германіі абвяшчаліся Латвія, Эстонія, Фінляндыя
тэрмін дзеяння дагавора складаў 20 гадоў

6.З прапанаванага спісу выберыце правільныя сцверджанні, якія характарызуюць агрэсіўную знешнюю палітыку фашысцкіх дзяржаў:

у 1931–1932 гг. Японія захапіла Карэю
у 1937 г. Японія пачала вайну супраць Кітая
у 1936 г. Італія захапіла Эфіопію
у 1938 г. Германія ажыццявіла аншлюс Аўстрыі
у 1939 г. Іспанія захапіла паўднёвую частку Францыі

7.З прапанаванага спісу выберыце сцверджанні, якія характарызуюць Мюнхенскае пагадненне 29 верасня 1938 г.:

пагадненне з`явілася праявай «палітыкі прымірэння» агрэсара
пагадненне прадпісвала Францыі перадаць Германіі Саарскую вобласць
пагадненне прадпісвала Чэхаславакіі перадаць Германіі Судэцкую вобласць
пагадненне заключылі Германія, Італія, Францыя і Вялікабрытанія
пагадненне з`явілася вынікам стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі

8.Напішыце назву ідэалогіі фашысцкага рэжыму, якая прадугледжвала уз’яднанне ўсіх германамоўных народаў, а затым заваяванне для аб’яднанай нямецкай нацыі «жыццёвай прасторы»
Адказ:

Правільны адказ: пангерманізм

9.Напішыце назву тэрміна, які абазначае ўключэнне Аўстрыі ў склад Германіі, якое адбылося ў сакавіку 1938 г.
Адказ:

Правільны адказ: аншлюс

10.Прэм`ер-міністр (назва краіны) Н. Чэмберлен пасля падпісання Мюнхенскага пагаднення, вярнуўшыся ў сваю краіну, запэўніў грамадзян: «Я прынёс мір нашаму пакаленню».

Правільны адказ: Вялікабрытаніі