Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне савецкай улады ў Расіі
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: анексія, кантрыбуцыя, II Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, сепаратны мір, СНК, РСФСР
  • падзеі і іх даты: 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. – Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне ў Петраградзе; 3 сакавіка 1918 г. – заключэнне Брэсцкага мірнага дагавора; ліпень 1918 г. – прыняцце першай Канстытуцыі РСФСР
  • імёны гістарычных дзеячаў: В.І. Ленін, А.Ф. Керанскі, Л.Г. Карнілаў
  • першыя дакументы савецкай улады
  • назвы органаў улады і кіравання савецкай улады

Умець:

  • вызначаць прычыны і значэнне, апісваць падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і працэс устанаўлення савецкай улады
  • характарызаваць сістэму дзяржаўнага кіравання ў Савецкай Расіі
  • вызначаць наступствы заключэння Брэсцкага мірнага дагавора для Савецкай Расіі
  • паказваць на карце тэрыторыю, страчанаю Савецкай Расіяй па ўмовах Брэсцкага мірнага дагавора

Дадатковыя
матэрыялы

1.Пасля Лютаўскай рэвалюцыі перад Расіяй адкрываліся два варыянты развіцця падзей: рэфарматарскі і радыкальны.

2.Пасля Лютаўскай рэвалюцыі найбольш вострымі нявырашанымі пытаннямі з`яўляліся:

аб адмене прыгоннага права
аб 8-гадзінным рабочым дні
аб спыненні Першай сусветнай вайны
аб ліквідацыі самадзяржаўя
аграрнае пытанне

3.Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі адбылася ў:

4.Устанавіце адпаведнасць паміж удзельнікамі рэвалюцыйных падзей 1917 г і займаемымі імі пасадамі;
-Л.Г. Карнілаў
-У.І. Ленін
-Л.Д. Троцкі
-А.Ф. Керанскі
лідар партыі бальшавікоў-
кіраўнік Часовага ўрада з ліпеня 1917 г.-
Вярхоўны галоўнакамандуючы расійскай арміі ў жніўні 1917 г.-
народны камісар па замежных справах РСФСР-

5.Устанавіце адпаведнасць паміж падзеяй і датай:
-сакавік 1917 г.
-снежань 1917 г.
-ліпень 1918 г.
-ліпень 1917 г.
-жнівень 1917 г.
антыўрадавыя выступленні ў Петраградзе-
устанаўленне двоеўладдзя ў Расіі-
спроба ўстанаўлення ў Расіі ваеннага рэжыму-
прыняцце «Дэкларацыі правоў народаў Расіі»-
прыняцце Канстытуцыі Савецкай Расіі-

6.Першымі дакументамі савецкай ўлады сталі Дэкрэт аб міры і Дэкрэт аб зямлі.

7.Усерасійская надзвычайная камісія (УНК) была створана для рэгулявання ўзаемаадносін паміж бальшавікамі і іншымі палітычнымі партыямі Расіі.

8.Выберыце рашэнні III Усерасійскага з`езда Саветаў, які адбыўся ў студзені 1918 года:

прыняцце Канстытуцыі Савецкай Расіі
прыняцце «Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатаванага народа»
аб`яўленне выбараў ва Устаноўчы сход
аб`яўленне аб стварэнні вышэйшага заканадаўчага органа ўлады – з`езда Саветаў
прыняцце рашэння аб выхадзе Расіі з Першай сусветнай вайны

9.Брэсцкі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Гарманіяй падпісаны:

10.Перыяд з кастрычніка 1917 г. па люты 1918 г. увайшоў у гісторыю пад назвай шэсця савецкай улады.

Правільны адказ: трыумфальнага