Словазлучэнне і сказ. Знакі прыпынку ў простых і складаных сказах
Меню

Ведаць:

  • паняцці: словазлучэнне, сказ

Умець:

  • адрозніваць просты сказ ад складанага
  • правільна расстаўляць знакі прыпынку ў простых і складаных сказах
  • выконваць сінтаксічны разбор сказа

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначце словазлучэнні:

наступае восень
сады і лясы
празрыстым паветрам
перад домам
урок фізкультуры

2.Вызначце словазлучэнні з галоўным словам назоўнікам:

старэйшага сына
пайсці ў музей
чакаць адказу
воды Нёмана
раны на сэрцы

3.Вызначце неразвітыя сказы:

Ціха гаснуў у небе залаты месяц.
Міколка і Алесь – аднакласнікі.
Дзеці жартуюць, смяюцца.
Разлягаюцца ўдаль лугі, даліны і ўзгоркі.
Марына Міхайлаўна захварэла.

4.Адзначце складаныя сказы:

Імгла заслала сіні далягляд, і журавы ляцяць, вяслуюць к Нілу.
Адзін Сымон хадзіў па пакоях ды толькі пасвістваў на ўсе лады.
Ёлкі цёмныя намоклі, сушаць вербы пасмы жоўтых кос.
Светлая хмарка ціха і спакойна плыла ў небе.
За аўсамі распусцяць валошкі сваю ціхую сінь.

5.Адзначце сказы, у якіх перад злучнікам і патрэбна коска:

Палівае стэпы дожджык бойкі_ і шумяць высокія пшаніцы.
Дзеці рассыпаліся па лесе_ і агаласілі яго сваім крыкам.
Над шырокай ракой туманы паплылі_ і вячэрні спакой зноў залёг на зямлі.
Снег пацерушыў трохі_і хутка перастаў.
На станцыю прыбыў цягнік_і перон хутка напоўніўся пасажырамі.