Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі
Меню

Ведаць:

  • правілы напісання не (ня) з дзеепрыметнікамі

Умець:

  • правільна пісаць не (ня) з дзеепрыметнікамі 

Дадатковыя
матэрыялы

1.Устаўце прапушчанае слова.
З кароткімі дзеепрыметнікамі не пішацца .

Правільны адказ: асобна

2.Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, у якіх не (ня) з дзеепрыметнікамі напісана правільна:

нязвезенае жыта
не звезенае калгаснікамі жыта
нязвезенае, а складзенае жыта
жыта не звезена

3.Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, у якіх не з дзеепрыметнікамі пішацца разам:

(не)дагледжаны агарод
(не)перасаджаныя ў новыя вазоны кветкі
(не)забінтаваная рука
заняткі (не)закончаны

4.Адзначце сказы, у якіх не з дзеепрыметнікамі пішацца асобна:

Не прыходзьце ў школу з (не)вывучанымі ўрокамі!
(Не)асфальтаваная, а гравійная дарога злучала вёску з аграгарадком.
Не карыстайцеся (не)абгорнутымі падручнікамі!
Не заходзьце ў клас, (не)праветраны дзяжурным!

5.Колькі дзеепрыметнікаў трэба пісаць асобна з не ў наступным сказе? Адказ запішыце лічбай.
Было крыху страшнавата на (не)асветленай ліхтарамі вуліцы, якая зноў і зноў нагадвала пра (не)дараваную крыўду, пра (не)спраўджаныя сябрам надзеі.
Адказ:

Правільны адказ: 2