Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць, іх граматычнае значэнне. Азначэнне, яго граматычнае значэнне. Спосабы выражэння азначэнняў. Прыдатак як разнавіднасць азначэння
Меню

Ведаць:

  • даданыя члены сказа, іх граматычнае значэнне
  • спосабы выражэння дапасаваных і недапасаваных азначэнняў і прыдаткаў

Умець:

  • знаходзіць даданыя члены сказа (дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні і прыдаткі), вызначаць іх граматычнае значэнне
  • правільна афармляць прыдаткі на пісьме

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адзначце правільныя адказы. Недапасаваныя азначэнні звязваюцца з паяснёным словам спосабам:

дапасавання і кіравання
кіравання
дапасавання і прымыкання
прымыкання
толькі кіравання

2.Адзначце сказы з дапасаванымі азначэннямі:

Я сустрэў даўняга добрага знаёмага.
У касе былі білеты на цягнік.
Жыхары прымяняюць мясістую частку гэтай расліны ў касметыцы.
Ён гарэў прагаю ўсё ведаць.
Жаданне вучыцца было заўсёды.

3.Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі:

На ёй была сукенка ў клетачку.
На невысокім узгорку стаялі дзве хаткі.
Машы ішоў ужо дзясяты год.
У вучняў была магчымасць адпачываць пасля ўрокаў.
Сапраўды, гэта быў мой сад.

4.Адзначце правільныя сцверджанні:

Прыдатак характарызуе прадмет і дае яму другую назву.
Прыдатак заўсёды супадае сваімі граматычнымі катэгорыямі з паяснёным словам.
Прыдатак можа не супадаць з паяснёным словам у родзе.
Прыдатак заўсёды пішацца праз дэфіс з паяснёным словам.

5.Адзначце радкі, у якіх выдзеленае слова з’яўляецца прыдаткам:

лён-даўгунец
выкладчык Іванцоў
цётка Ганна
горад Жодзіна
фабрыка «Світанак»

6.Адзначце радкі, у якіх выдзеленае слова з’яўляецца прыдаткам:

прафесар Яўневіч
рака Нёман
брат Сцяпан
вясна-чараўніца
настаўнік Сакалоў

7.Адзначце радкі з дапасаванымі азначэннямі:

жаданне працаваць
смачная цукерка
цікавы раман
паслухмяны сынок
кава па-турэцку

8.Суаднясіце сцверджанні са сказамі:
-Сукенку ў клетачку яна вельмі любіла.
-Белыя буслы доўга кружылі над возерам.
-У горадзе Орша нарадзіўся У. Караткевіч.
У сказе ёсць дапасаванае азначэнне.-
У сказе ёсць недапасаванае азначэнне.-
У сказе ёсць прыдатак.-

9.Адзначце правільныя адказы. Дапасаваныя азначэнні могуць выражацца:

дзеясловамі і дзеепрыслоўямі
займеннікамі і парадкавымі лічэбнікамі
назоўнікамі і прыназоўнікамі
прыметнікамі і дзеепрыметнікамі
дзеепрыслоўнымі зваротамі

10.Якім азначэннем у сказе з’яўляецца слова цёплай:
Бярозка марудзіла, чакала цёплай вясны.